Гульня “Птушкі – Л, М”
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы
(раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 1-га скланення;
д) жаночага роду.
Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы
і іх спалучэнні):
а) падзяляецца на 3 склады;
б) мае 8 літар і 8 гукаў (5 зычных і 3 галосныя);
в) трэцяя літара с
у ім абазначае зычны гук [с], а пятая а
– галосны гук [а];
г) пачынаецца з 13-й літары алфавіта.
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на першы склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы застаўка,
устаўка.
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 2-га скланення;
д) мужчынскага роду.
Фанетычныя прыметы:
а) падзяляецца на 3 склады;
б) мае 7 літар і 7 гукаў (чатыры зычныя і тры галосныя);
в) пачынаецца з 14-й літары алфавіта;
г) трэцяя літара ш
у ім абазначае зычны гук [ш], а чацвёртая а
– галосны гук [а].
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на трэці склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы дроў, кароў.
А д к а з.
Патрэбныя назоўнікі (назвы птушак) можна знайсці сярод
наступных “зашыфраваных” слоў: лысухаластаўкалебедзьмышалоўмухалоўка
• Вы
знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы птушак? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы,
з якімі яны рыфмуюцца.
• Выкарыстаўшы
ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх
значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў птушак).
У з о р.
Бусел – пералётная птушка з чорна-белым апярэннем, якая
распаўсюджана ў Беларусі.
• З літар
або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў птушак) пабудуйце новыя беларускія
словы.
А д к а з.
Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных
“зашыфраваных” слоў: станьстаўрастаўдаў.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч