Поиск по этому блогу

Тэст (публіцыстычны стыль маўлення)


Тэст (публіцыстычны стыль маўлення)
                                                                                    
Казка

-- Братка, растлумач мне, калі ласка, значэнне слова "публіцыстыка", -- аднаго разу папрасіў коціка Паласаціка сабачка Жучок.
Задумаўся Паласацік. Нялёгка растлумачыць лексічнае значэнне слова "публіцыстыка". Невядома, ці зразумее яго сусед.
-- Растлумачыш? -- з надзеяй паглядзеў на сябра Жучок.
-- Публіцыстыка -- гэта літаратура па грамадска-палітычных пытаннях, -- па-вучонаму пачаў Паласацік.
Стаіць Жучок, моргае бусінкамі-вачыма.
-- Не зразумеў! -- уздыхнуў Паласацік. -- Ёсць слова "публіка". Чуў такое?
-- Чуў. Публіка -- гэта, гэта...
-- Па-іншаму, гэта людзі, -- падказаў Паласацік.
-- Цяпер я зразумеў, -- сказаў Жучок. -- Публіцыстыка адрасавана грамадству, публіцы, людзям.
А
Назавіце прыметы, якія характарызуюць публіцыстычны стыль.
1. Выкарыстоўваецца ў газетах, часопісах, выступленнях на радыё, тэлебачанні, сходах.
2. Выкарыстоўваецца ў дакументах.
3. Задача стылю і сфера выкарыстання: паведамляць навіны культуры, навукі, грамадскага жыцця, пераконваць чытачоў і слухачоў, уздзейнічаць на іх, фарміраваць пэўныя адносіны да прадмета маўлення.
4. Задача стылю і сфера выкарыстання: выкарыстоўваецца ў бытавой сферы (у штодзённых зносінах).
5. Жанры стылю: артыкул,  рэпартаж, нарыс, адозва, нататка, заклік, выступленне, віншаванне, ліст, лістоўка, інтэрв'ю, дыспут і інш.
6. Асноўныя прыметы: яркасць, агульнадаступнасць, лагічнасць, доказнасць, эмацыянальнасць.
7. Асноўныя прыметы: дакладнасць, доказнасць, адсутнасць эмацыянальнасці.
8. Моўныя сродкі: сумяшчэнне кніжных і размоўных слоў; выкарыстанне слоў у пераносным значэнні, пытальных і пабуджальных сказаў, звароткаў.
Б
Выберыце правільнае сцвярджэнне.
Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца:
1) у часопісах;
2) у газетах;
3) у распісках.
Адказы.
А-1, 3, 5, 6, 8.
Б-1, 2.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Публіцыстычны стыль маўлення”, вам трэба навучыцца даваць адказ на змешчаныя ніжэй заданні.
Назавіце асноўныя рысы, па якіх вызначаецца публіцыстычны стыль. 
Назавіце характэрныя асаблівасці віншаванняў і лістоў.