Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Абаранак

 

І жартам, і ўсур’ёз. Абаранак

 

Як вы лічыце?

 

Абаранак – гэта …

 

1) сабачы хвост;

 

2) хлопец-падлетак;

 

3) рог барана;

 

4) рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і інш;

 

5) малады баранчык;

 

5) два балы, атрыманыя на ўроку;

 

6) булачны выраб з абваранага цеста, выпечаны ў форме кольца;

 

7) рэдкая на зямлі істота.

 

8) непрыемная навіна;

 

9) смешная гісторыя.

             [1, с. 8]           

 

Падказка.

                                 

Дадзены ключавыя словы з указаных тлумачэнняў, напісаныя наадварот: алок, барыв.

Паразважаем.

Што, па-вашаму, нагадвае абаранак?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова абаранак?

Запішыце назоўнік абаранак у давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова абаранак?   

Скорагаворка.

Барыс забраў абаранак

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч