Поиск по этому блогу

Тэст “Супарат”

 

Тэст “Супарат”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Страхалюд, схрапатаць, суглядкі, настрапаліць, схудняць, суконнікі, стрэчанне, стрыножыць, супарат, суконніца.

 

1. Падбухторыць.

 

2. Страшны са знешняга выгляду чалавек, пачвара.

 

3. Прывязаць галаву каня да спутаных ног так, каб мог толькі скубці.

 

4. Традыцыйнае свята грамніцы.

 

5. Ранейшы звычай папярэдне знаёміцца з будучай нявестай і яе маёмасным становішчам.

 

6. Нагавіцы з даматканага сукна.

 

7. Суконная кашуля.

 

8. Упарты чалавек.

 

9. З’есці з хрумстам і трэскам.

 

10. Пахудзець.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

 

1. Ьцілапартсан. 2. Дюлахартс. 3. Ьцыжоныртс. 4. Енначэртс. 5. Ікдялгус. 6. Ікіннокус. 7. Аціннокус. 8. Тарапус. 9. Ьцатапархс. 10. Ьцяндухс.

       [1, с. 98 -- 109]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.