ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
складаных і састаўных колькасных лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі.
Псіхалагічны настрой.
Патэльня, хвілінка,
Нерухомы, цукровы --
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем! Складаныя лічэбнікі двухкаранёвыя (шэсцьдзесят), састаўныя
лічэбнікі складаюцца з некалькіх слоў (дваццаць дзевяць).
Ствараем
праблемную сітуацыю.
• Пішам у
месным склоне: пяцьдзесят – (аб) пяцідзесяці.
• Пішам у
месным склоне: пяцьсот – (аб) пяцістах.
Чаму так?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Знаёмімся з правілам.
Запомніце! У складаных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, і ад двухост
да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі [3, стар.
139, “Беларуская мова”].
Назавіце слова.
Пішам без памылак
Шасцюдзесяццю начамі,
Сямюдзесяццю граблямі,
Васьмюдзесяццю … (лугамі).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
І, няма, рублёў, сямідзесяці, капеек, васьмідзесяці. (Няма
сямідзесяці рублёў і васьмідзесяці капеек.)
• Растлумачце
правапіс выдзеленых літар.
Назавіце слова.
Добра бачу
Пяцьдзесят сталоў,
Шэсцьдзесят замкоў,
Сямсот … (дамоў).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Скорагаворка.
Гаварылі аб пяцідзесяці настаўніках і і аб васьмідзесяці
вучнях (Аляксей Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Ствараем
праблемную сітуацыю.
• Пішам у
месным склоне: дзвесце – (аб) двухстах.
Чаму так?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Успамінаем правіла.
Помніце! У складаных лічэбніках ад двухост да дзевяцісот пры скланенні
змяняюцца абедзве часткі [3, стар. 139, “Беларуская мова”].
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Трохсот кветак,
Чатырохсот клетак,
Пяцісот … (катлетак).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар ух, ум, ам, ям, потым напішыце беларускае слова “вяршыням” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Ствараем
праблемную сітуацыю.
• Пішам у
месным склоне: семсот шэсцьдзесят пяць
– (аб) сямістах шасцідзесяці пяці.
Чаму так?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Чытаем правіла.
Помніце! Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова
[4, стар. 186, “Беларуская мова”].
[3, стар. 141,
“Беларуская мова”]
Назавіце слова.
Пішам без памылак
Трыццаці
трох кароў,
Дваццаці двух рублёў,
Сарака чатырох … (мастоў).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Людзі працавалі.
І семсот гадоў таму
У крыўду не давалі.
Родны край свой бераглі,
Аляксей Якімовіч.
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце лічэбнік і пастаўце яго ў форме роднага склону.
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “як павінна быць”.
Пяцьдзесят гадоў таму
Казаў унукам дзед:
-- Апрацоўвайце зямлю
Як трэба, … .
• Назавіце
ў вершаваным тэксце лічэбнік. Што вы пра яго можаце сказаць, нагадаўшы тэму
ўрока?
Словы фразеалагізма,
напісаныя наадварот: кя делс [1, стар. 350,
“Фразеалагічны слоўнік”].
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“восемдзесят” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Праскланяйце
лічэбнік восемдзесят.
Для даведкі: восемдзесят мужчын – восемдзесят хвастоў.
Увага! Хвост – няздадзены экзамен.
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар.
Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
І
думаў дзядзька, каб та(н, нн)ей як,
Хоць
бы за трыццаць пяць капеек –
А
чым та(нн, н)ей, тым лепш, вядома –
Далей ад’ехацца ад дому [2, стар. 224, “Паэмы Я.
Коласа”].
Для
даведкі: дзядзька – гэта дзядзька
Антось.
• Праскланяйце лічэбнік трыццаць
пяць.
Адказы
на пытанні.
• Як скланяюцца складаныя колькасныя лічэбнікі
ад пяцідзесяці
да васьмідзесяці
і ад двухсот
да дзевяцісот?
• Як
скланяюцца састаўныя колькасныя лічэбнікі?
Тэст.
• Назавіце
лічэбнікі, напісаныя правільна.
1) Васьмюдзесяццю;
2) шасцідзесяці;
3) васьмюдзесяцю;
4) чатырмастамі;
5) чатырымастамі;
6) дваццаці тром;
7) тромстам сямідзесяці васьмі.
Адказ: 1, 2, 4, 6, 7.
Выкарыстаная
літаратура
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
2. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
3. Малажай, Г. М. і
інш. Беларуская мова : Падруч. для 6-га кл. шк. з рус. мовай навучання. /
Г. М. Малажай, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мн. : Нар. асвета, 1996.
-- 238 с., [4] л. іл.: іл.
4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш].
– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, лістапад 2021 года, № 11.