Тэст
(лічэбнік як часціна мовы)
Казка
У невялікім ляску сядзелі сабачка Жучок і коцік
Паласацік.
-- Назаві, калі ласка, схаванае слова, -- распачаў
гаворку Паласацік.
-- Якое? -- не вытрываў, ускочыў Жучок.
-- Яно схавалася вось у гэтых словах, -- сказаў Паласацік
і паказаў на наступныя словы:
лік
імя
чабор
экскурсія
бот
Ніна
іл
капуста
-- Здаецца, я ведаю!.. Ведаю гэтае слова!.. -- ціха, каб
не спалохаць думку, якая з'явілася нечакана, прамовіў Жучок. -- Яго можна
прачытаць, калі ўзяць...
-- Што ўзяць? -- таксама шэптам прамовіў Паласацік.
-- Першыя гукі слоў "лік", "імя",
"чабор", "экскурсія", "бот", "Ніна",
"іл", "капуста".
-- Вазьмі і прачытай, Жучок!
-- Лічэбнік, -- прачытаў "схаванае" слова Жучок
і запытальна паглядзеў на Паласаціка.
-- Так! -- прагаварыў Паласацік.
А
• Укажыце словазлучэнні з лічэбнікамі.
1. Дванаццаць дзяўчынак.
2. Трайны адэкалон.
3. Аднапавярховая хата.
4. Першы паверх.
5. Атрымаць дзясятку.
6. Тры вядры.
7. Сем дзён.
Б
• Назавіце колькасныя лічэбнікі.
1. Чатыром.
2. Дзевяць.
3. Трыццаты.
4. Трыццаць адзін.
5. Мільён.
В
• Назавіце парадкавыя лічэбнікі.
1. Сорак восьмы.
2. Трэці.
3. Сто.
4. Сто першы.
5. Тысяча.
Адказы.
А-1, 4, 6, 7.
Б-1, 2, 4, 5.
В- 1, 2, 4.
Каб падрыхтавацца
да тэмы “Лічэбнік як часціна мовы”, вам трэба навучыцца даваць адказы на
змешчаныя ніжэй пытанні.
• Што абазначаюць лічэбнікі?
• Як адрозніць лічэбнікі ад іншых часцін мовы з лікавым
значэннем?
• Якімі членамі сказа
могуць быць лічэбнікі?
• Якую ролю выконваюць лічэбнікі ў тэксце?