ВЫВУЧАЕМ ПУНКТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: ПРАКТЫКУМ
Тэма: сказы з аднароднымі членамі, якія не звязаны
злучнікамі. Знакі прыпынку пры іх.
Псіхалагічны настрой.
Назавіце слова па яго мовазнаўчых прыметах.
Гэта назоўнік першага скланення, агульны, адушаўлёны, ужываецца ў форме
жаночага роду, адзіночнага ліку.
Абазначае асобу, якая мае сына ці дачку, пачынаецца з чатырнаццатай
літары алфавіта і заканчваецца апошняй, трыццаць другой.
• Устаўце літары ў клетачкі ланцужка, запісаўшы патрэбнае нам слова.
(матуля)
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Паведамленне тэмы ўрока.
Разгледзьце
прапанаваную схему. Якой сінтаксічнай адзінцы (канструкцыі) яна адпавядае?
[○, ○].
(Апавядальнаму сказу з двума аднароднымі членамі, якія не звязаны
злучнікамі.)
Для даведкі.
○, ○ – аднародныя члены
сказа.
Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу.
Успамінаем вывучанае.
Аднароднымі называюцца
члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да
аднаго і таго ж слова ў сказе і звязаны паміж сабой злучальнай сувяззю
(злучнікамі або інтанацыяй пералічэння) [1, стар. 142, Беларуская мова].
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як
пішам?
1.
Людзі рухаліся па ўтравелай дарозе спакойна, моўчкі. 2. Людзі рухаліся па
ўтравелай дарозе спакойна моўчкі.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звернемся да вучэбнага
дапаможніка.
1. Аднародныя члены сказа на пісьме, як правіла, раздзяляюцца коскай.
2. Паміж аднароднымі
членамі коска не ставіцца, калі яны звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды
(= і), ці, або.
Не раздзяляюцца коскамі
словы ў складзе ўстойлівых спалучэнняў, звязаныя паўторнымі злучнікамі і –
і, ні -- ні, ці -- ці [1, стар.
143, Беларуская мова].
Тлумачэнне.
У
гэтым сказе ёсць аднародныя члены спакойна, моўчкі. Яны не звязаны
злучнікамі.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Людзі рухаліся па
ўтравелай дарозе спакойна, моўчкі.
Праца з вершаваным тэкстам.
Вось што аднародныя члены сказа паведамляюць пра сябе:
На адно пытанне
Адказваем заўжды,
Злучаем, калі трэба,
Краіны, гарады.
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце ў вершаваным
тэксце аднародныя члены сказа і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры
іх.
Прыказкі, прымаўкі.
Прачытайце.
Зямля не тоне, не
гарыць.
Быў на возе, пад возам.
Дружба, дружба, цяжкая
твая служба! [4, стар. 88, 97, 103, “Беларускія прыказкі…”].
• Вы лічыце, што ў
прыведзеных прымаўках аднароднымі членамі сказа з’яўляюцца… Абгрунтуйце сваё
разважанне.
Для даведкі.
Не з’яўляюцца
аднароднымі членамі сказа словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу [1,
стар. 143, Беларуская мова].
Перакладчыкі.
Запішыце афарызмы
па-беларуску, паставіўшы, дзе трэба, коскі.
Друг познаётся по
любви(,) нраву(,) речам(,) делам (Цыцэрон).
Живите в мире(,)
согласии! (Гарацый).
Слова(,) слова и больше
ничего (Гарацый) [6, стар. 33, 63,
272, “Античные афоризмы”].
• Ці ва ўсіх
прыведзеных афарызмах ёсць аднародныя члены сказа?
Слоўнік.
Познаваться –
пазнавацца; любовь -- любоў (любві), любасць; нрав – нораў; речь -- мова.
Для даведкі.
Гарацый (65 – 8 да н.
э.) – рымскі паэт.
Марк Тулій Цыцэрон (106
– 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.
Успамінаем вывучанае.
Закончыце сказ,
дапоўніўшы яго аднароднымі членамі.
Па мэце выказвання
сказы бываюць …, …, … . (Апавядальныя,
пытальныя, пабуджальныя.)
• Пастаўце пытанні да
аднародных членаў і падкрэсліце іх як члены сказа.
Ствараем праблемную сітуацыю.
• Як
пішам?
1. У
вялікім прасторным пакоі стаяў прыгожы, шырокі стол. 2. У вялікім, прасторным
пакоі стаяў прыгожы шырокі стол.
Што трэба ведаць, каб адказаць на
пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звяртаемся да правіла.
Запамінаем! Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой толькі
інтанацыяй, могуць быць аднародныя і неаднародныя. Аднародныя азначэнні
аднолькава адносяцца да паяснёнага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з
інтанацыяй пералічэння і паміж імі
можна паставіць злучнік і (стол прыгожы і шырокі). На пісьме яны раздзяляюцца коскай.
Можна выдзеліць
наступныя словазлучэнні: стол прыгожы,
стол шырокі.
Неаднародныя азначэнні
адносяцца да паяснёнага слова па-рознаму: непасрэдна да назоўніка адносіцца
толькі першае, тое, што стаіць бліжэй да яго. А другое азначэнне адносіцца да
ўсяго словазлучэння “назоўнік + першае азначэнне”. У гэтым выпадку азначэнні вымаўляюцца
без інтанацыі пералічэння, паміж імі нельга ўставіць злучнік і,
на пісьме яны не раздзяляюцца коскай. Часцей неаднародныя азначэнні выражаюцца
спалучэннем якасных і адносных прыметнікаў [1, стар. 151, Беларуская мова].
Тлумачэнне.
Нельга сказаць: у вялікім і прасторным пакоі.
Можна выдзеліць
наступныя спалучэнні: у пакоі прасторным,
у вялікім прасторным пакоі.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі.
Пішам.
У вялікім прасторным
пакоі стаяў прыгожы, шырокі стол.
Праца са сказам.
• Складзіце
скорагаворку са слоў.
Ціха, з, хваляваннем,
гаварыў, Пятрусь. (Пятрусь гаварыў ціха,
з хваляваннем.)
• Якімі часцінамі мовы
выражаны аднародныя члены?
Для даведкі.
Аднародныя члены сказа
выражаюцца не толькі словамі адной часціны мовы, але і словамі розных часцін
мовы [1, стар. 142, Беларуская мова].
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма напішыце беларускае слова “часціна” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце
яго, добрае і ласкавае.
Праца са сказам.
Запішыце. Вызначце
аднародныя члены. Якія яны: развітыя ці неразвітыя?
Пры дарозе, якая вяла
да вёскі, раслі і беластволыя бяроы, і густыя ліпы, і велічныя дубы.
Для даведкі.
Аднародныя члены, якія
маюць пры сабе залежныя словы, з’яўляюцца развітымі.
У гасцях у тлумачальнага
слоўніка.
Выкарыстаўшы ўзор, прачытайце і запішыце слоўнікавы артыкул да
назоўніка "брыжы". (Зборкі,
складкі
ў форме веера.)
Узор. Глыба, -ы, ж. -- вялікі бясформенны абломак
цвёрдага рэчыва. Глыба мёрзлай зямлі [2, стар. 62, 88, “Тлумачальны
слоўнік”].
• Выкарыстаўшы слова "брыжы", пабудуйце і запішыце
сказ з аднароднымі членамі. (Вялікія,
блакітныя брыжы добра выдяляліся на
спадніцы Хрысціны.)
Акцэнталагічная хвілінка.
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Брыжы, страшэнны, буксіраваць, цяжкі, заінелы,
каталог, адрасат.
Адказ. Брыжы, страшэнны, буксіраваць, цяжкі, заінелы, каталог, адрасат.
Для даведкі.
Брижи, страшный, буксировать, тяжёлый, заиндевелый, каталог,
адресат.
Сустрэча з беларускай
народнай казкай.
Прачытайце ўрывак паводле казкі “Сабака,
воўк, баран, кот і лісіца” і назавіце
аднародныя члены сказа, не звязаныя злучнікамі. Якімі часцінамі мовы яны
выражаны?
Жанкі гэтай хаты пайшлі жаць жыта і
ўзялі з сабою малое дзіцятка і яго калыску. За імі ішоў стары сабака. Жанкі
прыйшлі на поле, павесілі калыску і паклалі туды дзіцятка. Самі пачалі жаць
жыта, а сабаку ўзялі і прагналі, каб ён не паеў іх хлеба. Сабака з гора адышоўся,
лёг пад кустом (урывак паводле казкі
“Сабака, воўк, баран, кот і лісіца”) [3, стар. 21, “Беларускія народныя
казкі”].
• Падбярыце сінонім да слова “жанкі”. (Жанчыны.)
• Як называецца песня, якую звычайна спяваюць каля калыскі? (Калыханка.)
Скорагаворка.
Міхась
прамовіў вельмі гучна, выразна (Аляксей
Якімовіч).
• Вызначце аднародныя
члены сказа. Якія яны: развітыя ці неразвітыя?
• Растлумачце
пастаноўку знака прыпынку.
Працуем з сінонімамі і
фразеалагізмамі.
Дапоўніце сказ
сінонімам (аднародным членам).
Дождж у гэты ціхі,
летні дзень пачаўся нечакана, … . (Раптоўна,
неспадзявана.)
• Які фразеалагічны
зварот можна падабраць да слоў “нечакана, раптоўна”? (Як (нібы) снег на галаву.) [5, стар. 350,
“Фразеалагічны слоўнік”].
•
Колькі аднародных радоў у гэтым сказе: адзін ці два?
•
Які гэты сказ па мэце выказвання?
Для даведкі.
Ёсць
сказы, у якіх можа быць некалькі радоў аднародных членаў: два і болей.
Назавіце
слова.
“Свіррыры-свіррыры”, --
Спявае амялушка.
Любіць ягады, пупышкі
Прыгажуня- …(птушка).
Аляксей Якімовіч.
• Вы лічыце, што ў
вершаваным тэксце ёсць аднародныя члены сказа, якія аддзяляюцца коскай?
Дакажыце гэта.
Сустрэча з народным параўнаннем.
Назавіце народнае
параўнанне ў вершы Аляксея Якімовіча, якое складаецца з трох слоў (першая яго
частка “скача”).
Трапіў у чужы лес,
Заблудзіўся козлік,
Не ведае, што рабіць,
Скача … .
• Вызначце аднародныя
члены сказа ў вершаваным тэксце. Да якога слова яны адносяцца? Якой часцінай
мовы яно выражана?
• Растлумачце
пастаноўку знакаў прыпынку.
Другая частка народнага параўнання,
напісаная наадварот: кя
кіздзорд [4, стар. 427, “Беларускія прыказкі…”].
Праца са сказам.
Запішыце сказ. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце, ці
з'яўляюцца азначэнні аднароднымі. Для гэтага выберыце патрэбнае тлумачэнне.
1. Калі адно азначэнне выражана прыметнікам, а другое –
дзеепрыметнікам, яны аднародныя.
2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова, яны
аднародныя.
3. Аднароднымі з’яўляюцца мастацкія азначэнні-эпітэты.
Вішні высокія(,) убраныя белымі кветкамі(,) раслі перад вялікай(,)
дагледжанай хатай.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Стары, пае(д, дз)ены чарвямі,
Набок пахілены вятрамі,
Глядзеў хлеў гэты старыч(ы, і)най,
Пахілай доляй жабрачынай… [7, стар. 8, “Паэмы Я. Коласа”].
• Вызначце аднародныя
члены сказа. Іх тут два рады ці адзін? Якія яны: развітыя ці неразвітыя? Якімі
часцінамі мовы выражаны? Якімі знакамі
прыпынку аддзяляюцца?
• Падбярыце сінонім да
слова “доля”. (Лёс.)
Праца са сказамі.
1. Крыху пакружыўшыся ў паветры, белакрылыя сняжынкі падалі(,) апускаліся
на зямлю (Аляксей Якімовіч). Нарэшце
наступіла зіма(,) у паветры закружыліся першыя сняжынкі (Аляксей Якімовіч). 2. На бабуліным агародзе раслі агуркі(,)
памідоры (Аляксей Якімовіч). Па небе
павольна плылі белыя хмаркі(,) свежы ветрык час ад ад часу налятаў на іх (Аляксей Якімовіч). 3. Дзеці(,) унукі для старэйшых – адна
сям’я (Аляксей Якімовіч). Дзеці
высыпалі на паляну дружна(,) з крыкам (Аляксей
Якімовіч). 4. На ўскрайку вёскі гучала музыка(,) клікала маладых (Аляксей Якімовіч). Васіль быў вельмі
прыгожы(,) прывабны (Аляксей Якімовіч).
5. Васілёк пераходзіў ад кусціка да кусціка(,) ад палянкі да палянкі,
напаўняючы свой кош краснагаловікамі(,) баравікамі(,) лісічкамі (Аляксей Якімовіч). Як перад навальніцаю,
змоўклі птушкі(,) заціхла наваколле (Аляксей
Якімовіч). 6. На кухні каля сцяны
стаяла новая газавая пліта (Аляксей
Якімовіч). Новы(,) зручны стол бацька прывёз з магазіна і паставіў у пакоі
Міхася (Аляксей Якімовіч).
• З двух прапанаваных выберыце сказ, у якім аднародныя члены звязаны пры
дапамозе інтанацыі (1), выражаныя адной часцінай мовы (2), рознымі часцінамі
мовы (3), аднародныя члены сказа з залежнымі словамі (4), з некалькімі радамі
аднародных членаў (5), з неаднароднымі азначэннямі (6). Пастаўце прапушчаныя
знакі прыпынку.
Творчая хвілінка.
Якія словы тут рыфмуюцца?
1. Апошняе слова
аднародных членаў зрываў, кідаў
Рыфмуецца з апошнім
словам такіх жа членаў не забыўся, п.. .
2. Апошняе слова аднародных членаў лясы, палі, лугі
Рыфмуецца з апошнім словам
такіх жа членаў копкі, сцірты, с.. .
3. Апошняе слова
аднародных членаў лісічкі, баравікі
Рымуецца з апошнім словам
такіх жа членаў знаёмыя, с.. .
4. Апошняе
слова аднародных членаў ягады, грыбы
Рыфмуецца з апошнім словам такіх жа членаў нямоглы,
с.. .
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
Д л я д а в е д к і.
Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю;
напісана наадварот апошняе слова сказа): ўадареп, ігатс, ікяавс, ыбалс.
Адказы на пытанні.
• Якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі?
• Якія азначэнні
з’яўляюцца аднароднымі?
• Ці ставіцца коска
паміж неаднароднымі азначэннямі?
• Што вы ведаеце пра
развітыя і неразвітыя аднародныя члены сказа?
Тэст.
Назавіце сказы з
развітымі аднароднымі членамі сказа.
1. Лес стаяў, пачынаўся
адразу ж за дарогай.
2. Ішлі надта хутка, побач.
3. За вёскай доўгія
палі, палі.
4. Кусты былі вельмі
густыя, крыху нізкаватыя.
5. Любіце, цаніце
беларускую мову.
Адказ: 2, 4.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл.
устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск :
Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 256 с.
2. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік
беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П.
Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --
Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
3.
Беларускія народныя казкі / Склад. Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў – Мн. :
Навука і тэхніка, 1981. – 480 с.
4.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
5. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны
слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М.
Янкоўскага. – Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М.
Янкоўскі.
6. Казачёнок Т. Г.,
Громыко И. Н. Античные афоризмы : Темат. сб. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 318 с.
7. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Урок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
часопісе “Беларуская мова і літаратура”, № 2, люты 2023 г.