Поиск по этому блогу

Я сябрую з параўнаннямі. “Як агнём”

 

Я сябрую з параўнаннямі. “Як агнём”

 

Устаўце ў прыведзеныя сказы патрэбныя народныя параўнанні, праверце, ці сябруеце Вы з імі.

 

1. У грудзях, адчуў Алесь, .. (Аляксей Якімовіч).

2. “Карысці ад цябе, -- выгаварыла Насця Кастусю, -- … (Аляксей Якімовіч).

3. І Міхась, і яго жонка Алена такія ж самыя, аднолькавыя,… (Аляксей Якімовіч).

4. Правёўшы брата на вайну, Ганна не адзін дзень … (Аляксей Якімовіч).

5. Мікола прапаў, згінуў у густым хмызняку, яго … (Аляксей Якімовіч).

6. Хоць Алеся і не наракала на сваю долю, але суседзі добра ведалі, што яна жыве … (Аляксей Якімовіч).

7. “Ён прыліп да мяне … “, – сказала пра Антося Марыська (Аляксей Якімовіч).

8. Убачыўшы, што будзе бяда, хлопцы паўцякалі, іх … (Аляксей Якімовіч).

9. “З табою гаварыць, … “, -- зірнуўшы на Піліпа, прамовіла Вера (Аляксей Якімовіч).

10. Пятрусь стаяў … (Аляксей Якімовіч).

11. “У мяне цяпер яды …”, паглядзеўшы на зрэбную торбу, падумаў Максім (Аляксей Якімовіч).

 

Для даведкі.

Як бярозавы ліст у лазні.

Як ваду ў торбу ліць.

Як бобам плакала.

Як ад быка малака.

Як вада змыла.

Як бы яго вецер прамчаў.

Як вераб’ю ўдзяўбці.

Як адным грэбенем пачасаліся.

Як агнём запякло.

Як былінка ў полі.

Як варам абліты.

 

І днём, і на світанні

                                                             Ужывайце параўнанні.

                                                             Яны вас узбагачаюць,

                                                             Культуру развіваюць.

                                                                        Аляксей Якімовіч.