Поиск по этому блогу

А.. – лекавая расліна беларускага краю

 

А.. – лекавая расліна беларускага краю

 

Уставіўшы прапушчаныя літары, вы прачытаеце назву лекавай расліны.

Падказка.

Прэпараты з … прымяняюць як араматычныя, жалудачныя і танізіруючыя сродкі.

Вось што яна паведамляе пра сябе:

На балоце я расту,

                                                       Яго пакрываю.

                                                       Усіх насельнікаў балота

                                                       У гушчыні хаваю.

                                                            Аляксей Якімовіч.

Падказка.

Гэта слова рыфмуецца з прыслоўем цяпер.

 

Каб даць правільны адказ, вам дапамогуць наступныя заданні.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па адным складзе з кожнага і ўтварыце назву дадзенай расліны.

Веер, першы, аберуч.

З а ў в а г а: адно слова тут лішняе, яго не трэба выкарыстоўваць.

Аберуч – гэта

а) узяць адной рукой;

б) узяць абедзвюма рукамі.

Выберыце патрэбнае.

 

2. Складзіце назву дадзенай расліны з першых літар наступных слоў.

Рэшта, кветка, апавяданне, енчыць.

З а ў в а г а: адно слова тут лішняе, яго не трэба выкарыстоўваць.

Падбярыце блізкія па значэнні словы да назоўніка рэшта.

Падбярыце блізкія па значэнні словы да дзеяслова енчыць. Надакучаць, скардзіцца.

 

3. Закончыце прыказку, звязаную з тэмай прыроды.

Багата снегу – багата … .

  Падбярыце блізкія па значэнні словы да прыслоўя багата.

 

Скорагаворка

 

Цяпер госці прыехалі раней, у чацвер (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 1 б.

2. Кататса, ачадз; ацціздракс, ьцачукадан. 3. Абелх; агонм, тамш.

Лекавая расліна: реа.