Гульня “Ад старту да фінішу
разам з простым сказам”
• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Просты
сказ”.
• Вось што просты сказ паведамляе пра сябе:
Закончаную думку
Заўжды я выражаю,
Падзеі, факты, з’явы
Старанна называю.
Аляксей Якімовіч.
Успамінаем.
Сказ – слова ці спалучэнне
слоў. Яны выражаюць закончаную думку.
• Сказы, прапанаваныя для гульні (выберыце патрэбны з прапанаваных,
паставіўшы ў канцы той знак прыпынку, які яму адпавядае).
Просты (складаецца з адной граматычнай асновы: дзейніка і
выказніка)
1. На лясных пагорачках
чырванелі суніцы (Аляксей Якімовіч) Дзьмуў
цёплы вецер, кучаравыя хмаркі дружна плылі ў высокім небе (Аляксей Якімовіч)
Апавядальны (пра што-небудзь паведамляе)
2. Пачуўшы званок, дзеці разышліся па сваіх класах (Аляксей Якімовіч) Чаму ваша вёска
называецца Парэчча (Аляксей Якімовіч)
Пытальны (выражаецца пытанне)
3. Праз выезджаную аўтамабілямі
лясную дарогу хутка прабегла стройная казуля (Аляксей Якімовіч) Вы калі-небудзь бачылі ў лесе ці паблізу ад яго
казулю (Аляксей Якімовіч)
Пабуджальны (выражаецца пабуджэнне да дзеяння)
4. Прыйдзі хутчэй, дзень
светлы, жаданы (Аляксей Якімовіч)
Засвяціла сонца, прагнала доўгую цёмную ноч (Аляксей Якімовіч)
Клічны (выражае моцнае пачуццё)
5. Працавітага чалавека мы
цэнім і паважаем (Аляксей Якімовіч) Слава нашым працавітым людзям (Аляксей Якімовіч)
Аднасастаўны (граматычная аснова мае адзін галоўны член)
6. Верабейка падскочыў, пырхнуў
крыльцамі і, узляцеўшы, сеў на кучаравую чарэшню (Аляксей Якімовіч) Пасадзі каля хаты садовае дрэўца (Аляксей Якімовіч)
Двухсастаўны (граматычная аснова мае два галоўныя члены)
7. Моцны вецер гнуў, хістаў
вершаліны мядзяных соснаў (Аляксей
Якімовіч) Не лянуйцеся, дапамагайце сваім блізкім (Аляксей
Якімовіч)
Развіты (мае толькі галоўныя члены)
8. Вёска святкавала (Аляксей Якімовіч) У гэты дзень вёска
святкавала да самага вечару (Аляксей
Якімовіч)
Неразвіты (акрамя галоўных членаў, мае і даданыя)
9. Парадавала лета (Аляксей Якімовіч) Парадавала нас
доўгачаканае, ягаднае лета (Аляксей
Якімовіч)
Няпоўны (прапушчаны пэўныя члены сказа)
10. Трэба берагчы сваю сям’ю (Аляксей Якімовіч) А яшчэ – добрых,
душэўных сяброў (Аляксей Якімовіч)
• Якія словы тут рыфмуюцца?
1. Апошняе слова апавядальнага
сказа Міхась увайшоў у хату
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
сказа Я перадаў пісьмо б.. .
2. Апошняе слова
пытальнага сказа Ты назбіраў грыбоў
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
сказа Колькі ў класе с?. .
3. Апошняе слова пабуджальнага сказа Гучна заспявайце
Рымуецца з апошнім словам такога ж
сказа Гасцей у хату з.. .
4. Апошняе слова клічнага сказа Як прыгожа вакол
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Вось каб нашы забілі г!. .
5. Апошняе слова двухсастаўнага
сказа Вясна дружна наступае
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Лета хутка п.. .
6. Апошняе слова аднасастаўнага сказа Палілі
на градцы памідоры
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Убачылі лісіныя н.. .
7. Апошняе слова развітага сказа Прыгожа вішні расцвілі
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
сказа Лісты ляжаць на з.. .
8. Апошняе слова неразвітага сказа Сонца ўзыходзіць
Рыфмуецца з апошнім словам такога ж
сказа Старанне не н.. .
• Адказы да задання “Сказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі
для кантролю): 1, 1, 2, 1, 2, 2, 1, 2, 1, 2.
• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю;
напісана наадварот апошняе слова сказа): утарб, ўолатс, ецйашарпаз, лог, еатяларп, ырон, ілмяз,
ьціздокшан.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч