Поиск по этому блогу

Выказванні “Прырода”

 

                                           Выказванні “Прырода”     

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Прыстанішча, нам, прырода, часовае, дала; пастаяннае, не, жыллё, але (Цыцэрон).

 

2. Не, сваёй, твор, прыродзе, толькі, па, свет, мастацкі; мастак, і, сам, але (Цыцэрон).

 

3. Імкнецца, самазахавання, уся, да, прырода (Цыцэрон).

 

4. Прыроды, вялікая, сіла, вельмі (Цыцэрон).

 

5. Правадніком, прырода, калі, будзе, нашым; заблудзімся, ніколі, не, мы (Цыцэрон).

 

6. Расліну, зямля, любую, не, любая, можа, нарадзіць (Вяргілій).

 

7. Не, не, вымышляць, выдумваць, трэба; шукаць, а; прырода, і што, прыносіць, стварае (Фрэнсіс Бэкон).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Вяргілій (70 – 19 да н. э.) – рымскі паэт.

Бэкон Фрэнсіс (1561 – 1626) – англійскі філосаф, пачынальнік англійскага матэрыялізму.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Прырода дала нам часовае прыстанішча, але не пастаяннае жыллё (Цыцэрон).

2. Свет па сваёй прыродзе не толькі мастацкі твор, але і сам мастак (Цыцэрон).

3. Уся прырода імкнеца да самазахавання (Цыцэрон).

4. Сіла прыроды вельмі вялікая (Цыцэрон).

5. Калі нашым правадніком будзе прырода, мы ніколі не заблудзімся (Цыцэрон).

6. Не можа любая зямля нарадзіць любую расліну (Вяргілій).

7. Трэба не выдумваць, не вымышляць, а шукаць, што стварае і прыносіць прырода (Фрэнсіс Бэкон).