Поиск по этому блогу

Экспертыза "Стаў не той"

 

                                           Стаў не той

 

Вось што мне прыйшлося пачуць ад дзяўчыны Ганны.

-- Доўгі час сябравала з хлопцам. Ён мне падабаўся і падабаецца. Прыгожы, час ад часу радуе нейкім падарункам. З ім мне заўжды цікава і весела. Неяк пазнаёміла з ім сваю знаёмую і заўважыла, што мой кавалер стаў хіліцца да яе. Што рабіць, як мне быць у такой сітуацыі?

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Мікола.

-- Ганне трэба шчыра, адкрыта пагаварыць з хлопцам. Няхай ён растлумачыць свае паводзіны. Магчыма, ёй здаецца, што хлопец пакахаў іншую. Такое таксама ў жыцці бывае.

Эксперт Марыя.

-- Ганне трэба ўцякаць, развітацца са сваім кавалерам цяпер жа, каб не было позка. Ён ненадзейны, здраднік, усё роўна некалі пабяжыць да другой.

Эксперт Ніна.

--  Ганна, як відаць, моцна кахае свайго выбранніка. А вось ён яе не цэніць, яна для яго не з’яўляецца мэтай жыцця. Значыць, трэба разысціся.

 

Эксперт Галя.

-- За каханне трэба змагацца. Змагайся, Ганна, не адпускай свайго хлопца. Прыйдзе час, і ён цябе па-сапраўднаму ацэніць, зразумее, што толькі ты для яго надзейны тыл.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?