Вершаваныя народныя прыказкі
і прымаўкі
(відавочная ісціна)
У вершаванай форме склаў Аляксей Якімовіч
Лёгка кінуць,
Але цяжка падняць.
Ніводнага сабаку
Не вучы брахаць.
З аднаго вала
Дзвюх скур не дзяруць.
Фурман добры,
Але коні не вязуць.
Лезучы ў нерат,
Далёка не пройдзеш.
Чаго не згубіў,
Таго не знойдзеш.
Красці – прапасці,
Жабраваць – гараваць.
Як будуць граць,
Так будзем скакаць.
Даюць – бяры,
Б’юць – уцякай.
Другога слухай
І свой розум май.
Балючай раны
Не трэба дражніць.
Баяцца воўка --
У лес не хадзіць.
Вялікі кавалак
Рот раздзірае.
Добрая гушча
Наверх не ўсплывае
[1, с. 193 -- 232].
2022 год.
Выкарыстаная літаратура
1.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.