Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з адасобленымі акалічнасцямі”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з адасобленымі акалічнасцямі”   

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Адасобленыя акалічнсці”.

• Вось што адасобленыя акалічнасці паведамляюць пра сябе:

                                                     Прыназоўнік нягледзячы на

                                                     З намі ўжываецца

                                                     І, канешне, разам

                                                     Заўсёды выдзяляецца.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Акалічнасці адказваюць на пытанні я к?  д з е?  к у д ы? к а л і? ч а м у? я к і м   ч ы н а м? і інш. Адасобленыя акалічнасці выдзяляюцца сэнсава і інтанацыйна, на пісьме звычайна адасабляюцца коскамі.

 

• Сказы, прапанаваныя для гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным словазлучэннем (адасабляецца)

 

1. Па вясковай вуліцы Міхась ішоў усміхаючыся (Аляксей Якімовіч). Лежачы на беразе ракі(,) мы моўчкі глядзелі на ваду (Аляксей Якімовіч).

 

Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем (адасабляецца)

 

2. Сосны(,) ківаючыся(,) глуха шумелі  (Аляксей Якімовіч). Дзед Базыль устаў з лаўкі і пайшоў ківаючыся (Аляксей Якімовіч).

 

Акалічнасць, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на (адасабляецца)

 

3. Нягледзячы на дождж(,) мы апранулі плашчы і накіраваліся на луг (Аляксей Якімовіч). Пятрусь гаварыў не гледзячы на нас (Аляксей Якімовіч).

     

• Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Апошняе слова адасобленай акалічнасці  Пятрусь, прыйшоўшы дамоў,

          Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці спыніўся, сказаўшы з.. .

         2. Апошняе слова адасобленай акалічнасці гаспадар, падняўшы колас,

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці яна, падаўшы г.. .

         3. Апошняе слова адасобленай акалічнасці ідуць, за рукі ўзяўшыся,

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці дзеці, н.. .                                                      

         4. Апошняе слова адасобленай акалічнасці вучань, разважаючы,                                      

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці людзі, ч.. .                                                          

         5. Апошняе слова адасобленай акалічнасці мужчыны, напрацаваўшыся,

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці Васіль, у.. .

         6. Апошняе слова адасобленай акалічнасці дзеці, нягледзячы на ранні час,

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа акалічнасці паехаў, націснуўшы на г.. .

• Адказы да задання “Сказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 1, 1.     

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): ўонз, салог, ясышўапукан, ычюакач, ясышўавялавхсу, заг.      

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч