Поиск по этому блогу

Тэст “Каханне”

 

Тэст “Каханне”

 

Выберыце патрэбную прыказку ці прымаўку і складзіце набраныя вамі балы.

 

1. Агонь з вадою ў адной хаце не жыве – 2 балы.

2. На скорую руку не жаніся – 1 бал.

 

1. Ажаніцца і ў гультая спрыту хопіць – 2 балы.

2. Разлучніку веры няма – 1 бал.

 

1. Ажаніцца не спяшайся – 2 балы.

2. Багацце нявесты на шчасце не пераробіш – 1 бал.

 

1. Відаць па вочках, што ходзіць па ночках – 2 балы.

2. Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці – 1 бал.

 

1. Дзеля дроў замуж пайшла – 2 балы.

2. Як да каханага ісці, то сцежкі-дарожкі, а як да нялюбага, то слёзкі – 1 бал.

 

1. Як за мужа завалюся, дык нікога не баюся – 2 балы.

2. Жонку выбірай і вачыма, і вушыма – 1 бал.

 

1. Жэняцца – скачуць, разводзяцца – плачуць – 2 балы.

2. З мілым па душы рай і ў будане – 1 бал.

 

1. Рада б за пана, ды пан не бярэ – 2 балы.

2. Каб ты быў такі, як я, то даўно была б твая – 1 бал.

 

1. Кахання і кашлю не схаваеш – 2 балы.

2. Калі кахаеш, ажаніся, а не кахаеш --  адкасніся.

 

        [1, стар. 130, 131, 132, 133, 135, 137, 138, 140, 142, 146, 155]

 

Вынік:

9 балаў. Вы вельмі сурн’ёзна ставіцеся да кахання.

10 – 13 балаў. У вас ёсць сур’ёзнае стаўленне да кахання, вы часта думаеце пра гэта.

14 – 17 балаў. У вас ёсць сур’ёзнае стаўленне да кахання. Вы зрэдку, іншы раз думаеце пра гэта.

18 балаў. У вас няма сур’ёзнага стаўлення да кахання.

                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.