Поиск по этому блогу

Заява ў Слонімскі райвыканкам

 

                                   Старшыні Слонімскага райвыканкама

                                   Хомічу Генадзю Баляслававічу   

                                члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года,

                                Лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама

                                “За дасягненні ў сферы культуры і мастацтва”,

                                Лаўрэата Рэспубліканскіх літаратурных прэмій

                                Якімовіча Аляксея Мікалаевіча,

                                які жыве ў горадзе Слоніме, вул Скарыны, д. 23, 

                                кв. 1, тэлефон 2-45-04

заява.

У Слонімскім раёне каля вёскі Талькаўшчына ў лясным масіве знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 69 мірных грамадзян і воінаў. Тут, як казаў мой бацька, ляжаць і мае дзядуля і бабуля Якімовіч Аляксандар Максімавіч і Якімовіч Парася Лявонцеўна, расстраляныя фашыстамі ў 1941 годзе. Дзед быў дэпутатам мясцовага Савета і лічыўся актывістам Савецкай улады.

Раней да брацкай магілы вяла прамая дарога ад шашы Слонім  -- Дзятлава. Але цяпер яна зарасла, ледзь прыкметная. Да брацкай магілы (а гэта вельмі няпроста, так як няма ніякіх указальнікаў) трэба дабірацца па іншай дарозе, якая вядзе ўздоўж шашы на працягу 300 – 400 метраў. З цягам часу і яна зарасце, перакрыюць яе вываратні.

Вакол брацкай магілы (там я быў 24. 04. 2025 года) стаіць новая, яшчэ не пафарбаваная агароджа, узвышаецца абеліск.

Што трэба яшчэ зрабіць, каб людзі без перашкод маглі дабрацца да брацкай магілы і ўшанаваць памяць тых, хто загінуў?

1. Паставіць указальнік, які падкажа, як можна знайсці ў лесе гэту брацкую магілу.

2. Ад шашы Слонім – Дзятлава праз лес (а гэта ўсяго некалькі дзясяткаў метраў) пракласці асфальтаваную дарогу, якая вядзе прама.

3. На надмагільным абеліску ўстанавіць таблічку з вядомымі імёнамі тых, хто там пахаваны.

4. Пафарбаваць, калі гэта яшчэ не зроблена, агароджу вакол брацкай магілы.

               4. 05. 2025 года.                                             Аляксей Якімовіч.