Тэст
(тэкст-апавяданне)
Казка
Аднаго дня сабака Жучок прыбег да ката Паласаціка і
пахваліўся:
-- А я ведаю тэкст, які любіць расказаць пра сябе.
-- Няўжо? – не паверыў Паласацік.
Жучок з выглядам знаўцы паглядзеў на коціка.
-- З гэтым тэкстам адбываюцца розныя падзеі.
-- Няўжо? – зноў вырвалася ў Паласаціка. Такое ён
упершыню пачуў.
-- Не ведаеш, як ён называецца? – усміхнуўся Жучок.
-- Скажы, калі ласка! – папрасіў Паласацік.
-- Ён называецца тэкст-апавяданне, -- паведаміў сябру
Жучок.
А
• Укажыце прыметы, якія характарызуюць апавядальны тэкст.
1. Апісваюцца, характарызуюцца
прадметы, людзі, жывёлы і г. д.
2. Паведамляецца пра дзеянне, падзеі
(што было спачатку, потым, чым закончылася).
3. Аўтар разважае аб прычынах,
выніках чаго-небудзь.
Б
• Укажыце прыметы,
якія паказваюць пабудову тэксту-апавядання.
1. Завязка (Хто? Што? Дзе? Калі?)
2. Развіццё дзеяння.
3. Кульмінацыя. (Як разгортвалася дзеянне? Які самы напружаны
(адказны) момант у тэксце?)
4. Развязка. (Чым закончылася дзеянне?)
5. Вывад. (Вынік
роздуму, які можна пачаць са слоў “таму”, “такім чынам”, “у выніку”.)
В
• Укажыце патрэбнае сцвярджэнне.
Тэкст-апавяданне пачну:
1) з тэзіса;
2) з доказаў;
3) з завязкі.
Адказы.
А-2.
Б-1, 2, 3, 4.
В-3.
Каб падрыхтавацца
да тэмы “Тэкст-апавяданне”, вам трэба расказаць аб тэксце-апавяданні па
плану:
1. Паведамленне пра дзеянні, падзеі ў апавядальным тэксце.
2. Структурна-кампазіцыйная схема апавядання:
а) завязка;
б) развіццё дзеяння, кульмінацыя;
в) развязка.