Аляксей Якімовіч
Адзін раз Марку жаніць
Мастацкі
гіпотэз
У беларускай вёсачцы
Парэчча жыў стары халасцяк Марка. Яго сябры даўно пажаніліся, дзяцей завялі, а
ён каля бацькоў аціраўся, трымаўся.
Не раз прасілі яны яго:
-- Сыночак, жаніся. На
ўнукаў хочам паглядзець.
-- Не, не! – аднекваўся
Марка. – Сям’я не для мяне.
-- Пастарэем мы,
заняможам. Што тады будзеш рабіць?
-- Калі тое яшчэ будзе!
– казаў Марка і з хаты на двор уцякаў, каб не чуць гэтых угавораў.
Аднойчы яго бацька
Сымон свайму аднавяскоўцу Міколу паскардзіўся:
-- Не хоча жаніцца сын,
не слухае нас. Можа, ты нам што-небудзь параіш?
-- У яго, здаецца,
дзяўчына ёсць, -- успомніў Мікола.
-- Ёсць. Пётрусёва
Ганна. Бывае, ходзяць разам, на вячорках гуляюць. Падабаецца яна яму, а замуж
браць не хоча, баіцца. Можа, ты яго ажэніш?.. Цябе многія за свата бяруць…
Дапамажы, калі ласка.
Мікола падумаў крыху і
прагаварыў:
-- Ажаніў бы… А калі
потым сварка ў іх распачнецца?.. Я буду вінаваты.
Сымон схапіў Міколу за
рукаў. Відаць, спалохаўся, што ўцячэ ён.
-- Не распачнецца!.. Не
будзеш вінаваты!.. Дапамажы!.. Век буду помніць!
Стаіць Сымон,
На
Міколу пазірае.
Не
ведае, ці той
Яму
паспрыяе.
Мікола рукою рассек
паветра.
-- Было не было!..
Адзін раз Марку жаніць!.. Дапамагу!..
-- Адзін, толькі адзін
раз! Два разы не трэба! – ажно праслязіўся Сымон.
На другі дзень Мікола
сустрэў Марку на вуліцы і распачаў размову:
-- Чуў, што жэнішся ты!
Марка ўстрапянуўся.
-- Ад каго чулі?
-- Сарока на хвасце
прынесла, -- засмяяўся Мікола і прагаварыў: -- Старых халасцякоў у войска
забіраюць. Цар загадаў. Чуў?
Разгубіўся Марка,
Рот
адкрыў.
Яго
Мікола
Моцна здзівіў.
-- Не чуў,
значыць?
-- Я адзін сын у
бацькоў. А адзінага сына ў войска не забіраюць, -- прабубніў Марка.
-- Раней не забіралі, а
цяпер забіраюць. Учора ў горадзе на
базары быў. Там казалі. На базары ўсё ведаюць. Хіба не так?
Многія навіны ў вёску з
гарадскога базара прыносілі. Таму мусіў пагадзіцца стары халасцяк.
-- На базары ведаюць.
-- Чуў, што з Ганнай ты
ходзіш, -- з іншага боку стаў заходзіць Мікола.
Марка, як хлапчук,
апусціў галаву.
-- Ходзім калі-нікалі.
-- Падабаецца яна табе?
-- Калі б не
падабалася, то не хадзіў бы, -- як на духу, прызнаўся Марка.
А Мікола наступае, не
дае яму апамятацца.
-- Сватоў да яе
пасылай. Я буду сватам, калі не зганьбуеш.
Марка пацепнуў плячыма
і ціха прагаварыў:
-- Баюся сямейнага
жыцця, дзядзька Мікола. Не атрымаецца яно ў мяне. Не прывык.
Як роўню, Мікола ляпнуў
Марка па плячы.
-- Атрымаецца,
прывыкнеш. Некалі дзякуй скажаш мне.
Марка крыху павесялеў,
усміхнуўся.
-- Няўжо?
-- Не хочаш жаніцца – у
войска ідзі, цару да сівых валасоў паслужы.
Марка добра ведаў, што
многія салдаты з царскага войска не вяртаюцца ў вёску: гінуць, ваюючы.
-- Я ўжо неяк думаў, --
пачаў ён, -- што сватоў да Ганны трэба паслаць. Яна, мабыць, чакае іх.
-- Яшчэ як чакае!–
усклікнуў Мікола. – Бярэш мяне за свата?
-- Бяру, – прашаптаў
хлапец.
Вось так Мікола Марка
ажаніў. А сярод людзей прыжыўся выраз адзін раз Марку жаніць. Так яны звычайна
вымаўляюць, калі прымаюць канчатковае
рашэнне.
Надрукаваны ў кнізе “Нязваныя госці”.
Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная
аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою / Аляксей Якімовіч. –
Мінск : Беларусь, 2022. – 199 с.