Вывучаем родны край. Гродзеншчына-2
Адгадайце назвы
гарадоў – раённых цэнтраў Гродзеншчыны.
Для даведкі.
1. У назве гэтага горада:
а) адна зычная
літара і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на шостую літару алфавіта;
г) зычная літара – ў
нескладовае;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “еў”;
е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна
замяніць словам “яно”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..ра.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Іўе
2. У назве гэтага горада:
а) чатыры зычныя
літары і чатыры галосныя;
б) чатыры склады;
в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “каралевічы”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “рэкі”;
е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені:
..астусь.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Карэлічы
3. У назве гэтага горада:
а) дзве зычныя
літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на першую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “дзіда” (кап’ё);
д) з яго літар можна пабудаваць слова “далі”;
е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна
замяніць словам“яна”;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыса.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Ліда
4. У назве гэтага горада:
а) тры зычныя
літары і дзве галосныя;
б) два склады;
в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;
г) рыфмуецца са словам “кусты”;
д) з яго літар можна пабудаваць слова “там”;
е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;
ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыя.
• Устаўце
яе замест кропак.
Яго герб. Масты
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары,
наадварот; іх парадак зменены): аділ, ычілэрак, ытсам, еўі.
Залатое слова
майго роду: ралешнікі – людзі, якія ў час зімовага
свята, на Каляды,
калядуюць, весяляцца, заходзячы ў госці да гаспадароў. Пра гэта гаворыць і
частка слова рал--. Яны выконваюць розныя ролі: і воўка, і казы, і чорта, і
іншыя.
Аднакаранёвае
слова: ралешнічаць.
Сінанімічнае слова: калядаваць.