Тэст
(назоўнік як часціна мовы)
Казка
Прыйшоў кот Паласацік да сабакі Жучка
ў госці, прывітаўся, як заведзена:
-- Добры дзень, Жучок!
А Жучок у адказ:
-- Добры дзень, прадмет.
Пачуўшы гэткае, Паласацік закруціў
доўгім паласатым хвастом, зубкі выскаліў.
-- Не крыўдуй, -- вырашыў супакоіць
яго Жучок. -- Ты прадмет, бо ты назоўнік.
Нахмурыўся Паласацік, глядзіць на
Жучка, як на мыш.
А Жучок далей тлумачыць як нічога
ніякага:
-- Назоўнік -- самастойная часціна
мовы, якая змяняецца па склонах і ліках.
-- Ну і што? -- Паласацік топчацца ў
парозе, а далей не праходзіць.
-- Назоўнік мае род: мужчынскі,
жаночы і ніякі.
-- Ну і што?
-- Назоўнік абазначае прадмет. У
граматыцы прадметам з'яўляецца не толькі канкрэтны прадмет (стол, напрыклад),
але і асоба чалавека, і з'явы прыроды, і назвы дзеяння, і назвы прыметы, і
назвы жывых істот. Зразумеў? -- прагаварыў Жучок.
-- Зразумеў, але ты мяне больш не
называй прадметам. Тата і мама мяне заўсёды называюць Паласацікам, бо я
паласаты, як тыгр. Зразумеў? -- сказаў коцік.
Жучок апусціў галаву і ціха прамовіў:
-- Зразумеў.
А
• Назавіце
назоўнікі, якія абазначаюць:
1) назвы розных
прадметаў;
2) назвы з'яў
прыроды;
3) назвы асоб;
4) назвы дзеянняў.
а) хмара, дождж;
б) настаўнік,
капітан;
в) аловак, стол;
г) радасць, смех;
д) бег, трэніроўка.
Б
• Назавіце словазлучэнні з галоўным словам
назоўнікам.
1) Лёгкія хмаркі.
2) Прытаілася ў
лесе.
3) Навальнічная
хмара.
Адказы.
А-1 в, 2 а, 3 б, 4
д.
Б-1, 2.
Для даведкі.
Радасць, смех – назоўнікі, якія абазначаюць пачуцці і адчуванні.
Каб падрыхтавацца
да тэмы “Назоўнік як часціна мовы”, вам трэба навучыцца даваць адказ на
змешчанае ніжэй заданне.
• Раскажыце пра назоўнік як часціну мовы (агульнае значэнне,
марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю).