Парады. Як вылечыць прастуджанае горла?
• Якую шкоду прыносіць
прастуджанае горла?
Гэта хвароба можа неаднаразова паўтарацца, кепска ўплывае
на стан арганізма, на яго жыццядзейнасць.
Выказванне
Здароўе не шукаюць. Яго берагуць. (Аляксей Якімовіч.)
Парада,
якая не патрабуе выдаткаў
Вядзіце актыўны лад жыцця, больш рухайцеся, займаецеся
фізкультурай.
Не злоўжывайце халоднымі напоямі.
Народныя
сродкі
• Некаторыя
выкарыстоўваюць такія травы, як шалфей, мята, рамонак, экваліпт. Гэта так?
Так. Бяруць па адной чайнай лыжцы і, змяшаўшы іх,
заліваюць двума літрамі кіпятку, затым вараць тры хвіліны і дыхаюць над парам
тры-чатыры разы ў дзень па дзесяць хвілін.
• Многія ў
цёплую ваду сыплюць па адной чайнай лыжцы пітной соды і солі. Дабавіўшы туды
некалькі кропель ёду, палошчуць горла.
Ёсць такі народны рэцэпт.
• Выкарыстоўваюць
і гарачую вараную бульбу.
Раздушваюць яе, дабаўляюць неклькі кропель эфірнага масла
альбо экваліпту ці піхты і, нахіліўшыся, дыхаюць над парам. Не забудзьцеся
перад гэтым пакласці на галаву ручнік.
Помніце! Перш чым пачаць лячэнне, звярніцеся да лекара.
Вершаваныя
радкі
Пагуляўшы ў тэніс,
Халоднага папіў.
Кашляю і чхаю:
Горла
прастудзіў.
Аляксей Якімовіч
Заданні
для моваведаў
1. Як называюцца названыя спосабы лячэння?
2. Да слова “інцыдэнт” падбярыце блізкі па значэнні
назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары с.
3. Да слова “немач”
падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары х.
4. Да слова “глуміцца”
падбярыце блізкі па значэнні дзеяслоў, які пачынаецца з зычнай літары з.
• Выкарыстаўшы
літары а, л, я, ц, можаце прадоўжыць
гэта заданне.
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1:
яыцялагні. 2: акчытус. 3: аборавх. 4: аццавакездз.