Поиск по этому блогу

Сінонімы са словам дужы

 

Сінонімы са словам дужы

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішацца слова: дужы.

 

Да якой часціны мовы адносіцца слова дужы?

Д л я  д а в е д к і: адказвае на пытанне я к і?

 

Сінонімы да слова дужы (адно слова тут “лішняе”).

Моцны, магутны, трывалы, вынослівы, вялікі, цягавіты, жылісты.

Якія з гэтых слоў, як вы лічыце, а) аднолькавыя па значэнні; б) блізкія па значэнні?

 

Эксперт Змітрок.

-- Сінонімы дужы, моцны, як мне здаецца, аднолькавыя па значэнні. Яны паказваюць на тую ж самую сілу, якая можа быць у кагосьці.

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы трывалы, вынослівы, цягавіты, так лічу, складаюць яшчэ адну групу аднолькавых па значэнні слоў. Усе яны паказваюць на тое, што хтосьці на працягу вялікага прамежку часу можа не стамляцца, захоўваць сваю сілу.

 

Эксперт Алеся.

-- Сінонімы магутны, здаровы складаюць групу блізкіх па значэнні слоў. Яны паказваюць на тое, што нават вонкавы выгляд кагосьці паказвае на яго сілу. Канешне, сілы больш у магутнага.

 

Эксперт Міхась.

-- Словы дужы, жылісты блізкія па значэнні. Слова жылісты ў асноўным скіроўвае нашу ўвагу на знешні выгляд чалавека, а не на тое, што ён можа ў нейкі момант зрабіць дзякуючы сваёй сіле.

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. Сымонаў сябар штангіст. Ён вельмі (дужы, жылісты). 2. З бярэзніку выйшаў (жылісты, магутны) зубр. 3. Толькі (дужы, вынослівы) мог так доўга працаваць без адпачынку.

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы дужы і здаровы? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта кінтемырп; “лішняе” слова ікіляв (не з’яўляецца сінонімам); 1 – ыжуд, 2 – ынтугам, 3 -- ывілсоныв; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч