Поиск по этому блогу

Сказы з аднароднымі членамі, якія звязаны размеркавальнымі злучнікамі

 

ВЫВУЧАЕМ ПУНКТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: сказы з аднароднымі членамі, якія звязаны размеркавальнымі злучнікамі.

Псіхалагічны настрой.

Назавіце слова па яго мовазнаўчых прыметах.

Гэта назоўнік першага скланення, агульны, неадушаўлёны, ужываецца ў форме жаночага роду, адзіночнага ліку.

Абазначае назву прадмета, якім мы карыстаемся, калі ядзім, пачынаецца з трынаццатай літары алфавіта і заканчваецца першай.

• Устаўце літары ў клетачкі ланцужка, запісаўшы патрэбнае нам слова.

                                                            

                                                         (лыжка)

• Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Паведамленне тэмы ўрока.

Разгледзьце прапанаваную схему. Якой сінтаксічнай адзінцы (канструкцыі) яна адпавядаек?

                                                        [ ці ].

(Апавядальнаму сказу з двума аднароднымі членамі, якія  звязаны размеркавальным злучнікам ці.)

Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу.          

Успамінаем.

Паводле значэння злучальныя злучнікі падзяляюцца на спалучальныя,  супраціўныя і размеркавальныя.

Размеркавальныя злучнікі ці, ці – ці, або – або, альбо альбо; тото, ці тоці то, не тоне то  [4, стар. 187, “Беларуская мова”]. 

Праца з вершаваным тэкстам.

Вось што размеркавальныя злучнікі паведамляюць пра сябе:

                                                     Сярод нас ёсць такія:

                                                     Або-або, ці-ці.

                                                     Злучыце, паспрабуйце

                                                     Аддай і заплаці.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

• Выканайце заданне, прапанаванае аўтарам тэксту.

Ствараем праблемную сітуацыю.                     

• Як  пішам?

1. У нядзелю на новым школьным стадыёне мы будзем гуляць або ў футбол, або ў валейбол. 2. У нядзелю на новым школьным стадыёне мы будзем гуляць або ў футбол або ў валейбол.                

Што трэба ведаць, каб адказаць на пастаўленае пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Пачнём з правіла.

Запомніце! Коска паміж аднароднымі членамі ставіцца, калі яны спалучаны паўторнымі размеркавальнымі злучнікамі ці , ці ; або , або [1, стар. 155, Беларуская мова].

Тлумачэнне.

У вышэй прыведзеных сказах аднародныя члены футбол, валейбол звязаны паўторным размеркавальным злучнікам або.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.

Пішам.

У нядзелю на новым школьным стадыёне мы будзем гуляць або ў футбол, або ў валейбол.      

Скорагаворка.

Вечарамі дзяўчаты размаўлялі альбо спявалі (Аляксей Якімовіч).   

• Вызначце аднародныя члены сказа. Ці трэба ставіць паміж імі коску?

Прыказкі, прымаўкі.

Прачытайце.

1. Старую рэч на новую змяняй ці хоць за плот кідай, старога сябра на новага не мяняй. 2. Ці бі, ці не бі, ці лай, ці не лай, а рады дай. 3. Без гною ці без лубіну хлеба не чакай. 4. Не пытайся, ці галоўка гладка, а пытайся, ці падмеценая хатка  [5, стар. 93, 94,  97, 111, “Беларускія прыказкі…”].

• Назавіце ў сказах размеркавальныя злучнікі. Ці ўсе яны злучаюць аднародныя члены сказа? Ці правільна пастаўлены знакі прыпынку пры іх?

• Растлумачце лексічнае значэнне слова “лаяць”. (Кепска выказвацца пра каго-небудзь, дакараць за што-небудзь.)

Перакладчыкі.

Запішыце афарызмы па-беларуску, паставіўшы, дзе трэба, коскі.

 Учись или отойди (Гарацый).

Никакое множество золота или серебра не должно цениться выше добродетели (Цыцэрон).

Или не берись(,) или доводи до конца (начатое) (Авідзій).

Свяжи свой язык(,) либо он тебя свяжет (Цэцылій Стацый) [7, стар. 107, 287, 290, 304, “Античные афоризмы”].

• Ці ва ўсіх прыведзеных афарызмах ёсць аднародныя члены сказа ?

Слоўнік.

Или --  ці, або, альбо; множество – мноства; добродетель – дабрадзейнасць, дабрачыннасць; либо – або, альбо.

Для даведкі.

Квінт Гарацый Флак (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.

Марк Тулій Цыцэрон (106 – 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Публій Авідзій Назон (43 да н. э. – каля 18 н. э.) – рымскі паэт.

Цэцылій Стацый (3 -- 2 ст. ст. да н. э.) – рымскі камедыёграф.

Ствараем праблемную сітуацыю.                    

• Як  пішам?

1. Ці то мама, ці то бабуля калісьці спявала мне калыханку пра маленькага коціка. 2. Ці то мама ці то бабуля калісьці спявала мне калыханку пра маленькага коціка.

Што трэба ведаць, каб адказаць на пастаўленае пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Чытаем правіла.

Ведайце! Перад спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі коска ставіцца тады, калі яны паўтараюцца [4, стар. 189, “Беларуская мова”]. 

Коска паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца, калі яны спалучаны паўторнымі размеркавальнымі злучнікамі [3, стар. 27, “Беларуская мова”]. 

Тлумачэнне.

У прыведзеных вышэй сказах аднародныя члены мама, бабуля звязаны паўторным размеркавальным злучнікам ці тоці то.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам.

1. Ці то мама, ці то бабуля калісьці спявала мне калыханку пра маленькага коціка.

Праца са сказам.        

• Складзіце скорагаворку са слоў.

То, то, арэлях, апускаюся, угору, на узлятаю, уніз. (На арэлях то ўзлятаю ўгору, то апускаюся ўніз.)

  Якім размеркавальным злучнікам звязаны аднародныя члены? Якімі часцінамі мовы яны выражаны?

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма напішыце беларускае слова “размеркавальны” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

У гасцях у тлумачальнага слоўніка.

Выкарыстаўшы адпаведны артыкул у слоўніку, запішыце па ўзоры кароткае азначэнне назоўніка "града". (Ланцуг невысокіх гор, узгоркаў.)

Узор. Глыба, -ы, ж. -- вялікі бясформенны абломак цвёрдага рэчыва. Глыба мёрзлай зямлі [2, стар. 88, 90, “Тлумачальны слоўнік”].

Ці можна ў вышэй прыведзеным сказе пры аднародных членах гор, узгоркаў уставіць размеркавальны злучнік? Ці захаваецца ў такім выпадку коска?

Акцэнталагічная хвілінка.

Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.

Града, гукаць, барвавець, чырванець, барвовы, барвяны, барва, чырвань.              

Адказ. Града, гукаць, барвавець, чырванець, барвовы, барвяны, барва, чырвань.

Для даведкі.

Аукать (2), багроветь (3), багроветь (4), багровый (5), багровый (6), багрец (7), багрец (8).

Сустрэча з беларускай народнай казкай.

Прачытайце тэкст паводле казкі “Верабей і мыш”.

Жылі па суседству верабей і мыш. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так: можна ў полі ці на агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач.

Надакучыла ім так жыць, задумалі яны ляда капаць, збажыну сеяць.

Ускапалі ладную дзялянку, назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.

-- Што тваё будзе, – пытаецца мыш у вераб’я, -- карэнні ці вяршкі? (Урывак паводле казкі “Верабей і мыш”) [8, стар. 56, “Каток – залаты лабок”].

Назавіце размеркавальныя злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа. Чаму паміж імі не пастаўлены коскі?

Падбярыце сінонімы да слоў “перападала” (даставалася),  “ладную” (немалую.)

Раскрыйце сэнс слова “ляда”. (Высечаны ўчастак лесу са спаленым ці яшчэ не прыбраным суччам.) [2, стар. 193, “Тлумачальны слоўнік”].

Працуем з сінонімамі і фразеалагізмамі.

Дапоўніце сказ сінонімам (аднародным членам).

Ні то ў Еўропе, ні то ў Амерыцы жылі, … (знаходзіліся) Кастусь і Марыся.

• Колькі аднародных радоў у гэтым сказе: адзін ці два? Ці правільна пастаўлены ў ім знакі прыпынку?

• Якім фразеалагічным зваротам можна замяніць спалучэнне слоў “вельмі далёка (жыць, паехаць, знаходзіцца і да т. п)? (За трыдзевяць зямель.) [6, стар. 113, “Фразеалагічны слоўнік”].

• Назавіце галосныя і зычныя гукі ў слове “зямель”.

Назавіце слова.

                                              Лятае асаед,

                                              Крычыць “кіі-ір” або “кіі-е”.

                                              Відаць, хоча сказаць:

                                                              Лясочкі тут … (мае).

                                                           Аляксей Якімовіч.

• Ці ёсць у вершаваным тэксце аднародныя члены сказа, паміж якімі не ставіцца коска? Адказ абгрунтуйце.

Сустрэча з народным параўнаннем.                 

Назавіце народнае параўнанне ў вершы Аляксея Якімовіча, якое складаецца з трох слоў (першая яго частка “як у”).

                                                            Кожны дзень нечым заняты:

                                                            То малюю, то майструю.

                                                            Як у …, я працую

                                                            І ніколі не сумую.

• Вызначце аднародныя члены сказа ў вершаваным тэксце. Чаму паміж імі ставіцца коска? Да якога слова яны адносяцца? Якой часцінай мовы яно выражана?

• Другая частка народнага параўнання, напісаная наадварот: енылм [5, стар. 447, “Беларускія прыказкі…”].                   

Праца са сказам.

Запішыце сказ. Выбраўшы патрэбнае тлумачэнне, вызначце, ці трэба паставіць паміж аднароднымі членамі коску.

Мы ставім коску ў наступных выпадках:

1) калі размеркавальны злучнік, выкарыстаны ў сказе, паўтараецца;

2) перад другой часткай двайнога спалучальнага злучніка, выкарыстанага ў сказе;

3) паміж аднароднымі членамі, выкарыстанымі ў сказе, калі яны не звязаны злучнікамі.

Увесь урок мы то пісалі, то адказвалі на пытанні настаўніка.

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

Антось спаць доўга не меў моды,

                                          А як надарыцца мінутка

                                          Ч(а, я)сіны вольнай ці святы дзень,

                                          Ну хоць адзін разок на ты(дз, д)ень

                                          Хадзіў на Нёман ці на тоні –

                                          Рыбак быў дзядзька наш Антоні,

                                          Як і работнік, адмысловы;

                                          А Ўладзік пасвіў дзесь  каровы,

                                          Травіў чуж(і, ы)я сенажаці;

                                          А дома з дзецьмі была маці.

                                          Яе жаночая работа

                                          І гэта вечная турбота

                                          То каля печы, то на полі,

                                          Сказаць, не зводзіцца ніколі [9, стар. 10 -- 11, “Паэмы Я. Коласа”].

• Назавіце размеркавальныя злучнікі ў вершаваным тэксце. Ці злучаюць яны аднародныя члены сказа? Ці ставяцца паміж імі коскі?

• Раскрыйце сэнс слова “адмысловы”. (Вельмі добры.)

• Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “мінутка”. (Хвілінка.)

• Як вы разумееце сэнс выразу “травіць чужыя сенажаці”? (Знарок ці незнарок пускаць кароў на чужыя сенажаці.)

Праца са сказамі.

1. …(Ні) бліскавіцы(,) …(ні) грымоты не напалохалі нас (Аляксей Якімовіч).  2. “Што будзем браць: граблі … (ці) вілы?” – запытаўся ў брата Міхась (Аляксей Якімовіч). 3. Мой малодшы брацік Антось пасадзіў пры хаце …(ці то) сліву(,) …(ці то) вішню (Аляксей Якімовіч). 4. Кастусь звычайна дабіраўся дамоў …(або) цягніком(,) …(або) аўтобусам (Аляксей Якімовіч). 5. Ганна кожны дзень заходзіла …(альбо) да суседзяў(,) …(альбо) да сваякоў (Аляксей Якімовіч).

• Устаўце патрэбныя размеркавальныя злучнікі. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.

Хвілінка творчасці.

Якія словы тут рыфмуюцца?

         1. Апошняе слова ў радзе аднародных членаў  то заціхне, то загудзіць

         Рыфмуецца з апошнім словам рада то буркне, то п.. .

         2. Апошняе слова ў радзе аднародных членаў не то плач, не то смех

         Рыфмуецца з апошнім словам рада не то дождж, не то с.. .

         3. Апошняе слова ў радзе аднародных членаў альбо хавайся, альбо запрашай

         Рыфмуецца з апошнім словам рада альбо ідзі, альбо а.. .

         4. Апошняе слова ў радзе аднародных членаў або ўзнагароджу, або пакараю

         Рыфмуецца з апошнім словам рада або заплачу, або з.. .

         5. Апошняе слова ў радзе аднародных членаў ці з бядою, ці з дабром

         Рыфмуецца з апошнім словам рада раніцай ці д.. .

Д л я  д а в е д к і.                                                                                                                                                                                                                                               

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; апошняе слова сказа напісана наадварот): ьцычўамарп, генс, йадда, юавяпсаз, мёнд.    

Заданне і пытанне.

  Назавіце размеркавальныя злучнікі.

• Калі паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі размеркавальнымі злучнікамі, ставіцца коска?

Тэст.

Назавіце сказы, запісаныя правільна, без парушэння пунктуацыйнай нормы.

1. На дварэ ці то вецер стогне, ці то дрэвы шумяць.

2. Ці то туман ці то дым нізка плыве каля ракі.

3. Мы з братам часта гулялі або на вуліцы або каля хаты

4. Цені за акном то прабягалі, то хаваліся.

5. Купіце мне, калі ласка, ручку або аловак.

Адказ: 1, 4, 5.

                                                                                                            

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання  / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 256 с.

2. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

3. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання  / Г. М. Валочка [і інш.]. -- Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2019. – 216 с.

4. Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання  / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. – С. 239.

5. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.

6. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

7. Казачёнок Т. Г., Громыко И. Н. Античные афоризмы : Темат. сб. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 318 с.

8. Каток – залаты лабок. Беларускія народныя казкі пра жывёл / апрацоўка Алеся   

Якімовіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 144 с.               

9. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.         

Урок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, № 4, красавік 2023 г.