Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Міншчына-2

 

Вывучаем родны край. Міншчына-2

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Міншчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) сем зычных літар і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;

г) ёсць гук, які абазначаецца на пісьме дзвюма літарамі;  

д) з яго літар можна пабудаваць слова “дыня”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..зіма.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Дзяржынск

 

2. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і адна галосная;

б) адзін склад;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;

г) першая зычная паўтараецца два разы;

д) з яго літар слова не пабудуеш;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..оля.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Клецк

 

3. У назве гэтага горада:

 а) тры зычныя літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дваццаць дзявятую літару алфавіта;     

г) ні галосныя, ні зычныя не паўтараюцца;  

д) з яго літар можна пабудаваць слова “кол”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам“ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..оля.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Копыль

 

4. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дзясятую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “дзюбкі”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “рукі;            

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;                                   

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..оля.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Крупкі

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ьлыпок, кцелк, ікпурк, ксныжрязд.

 

Залатое слова майго роду: бадзяцца  – хадзіць па свеце, не маючы сапраўднага прытулку, весці так лад жыцця.                                                                                                                                    

Аднакаранёвыя словы:  бадзянне, бадзячы.

Сінанімічнае слова: цягацца.