Поиск по этому блогу

Тэст “Дбайнасць, беражлівасць”

 

Тэст “Дбайнасць, беражлівасць”

 

Выберыце патрэбную прыказку ці прымаўку і складзіце набраныя вамі балы.

 

1. Адклад не ідзе ў лад – 2 балы.

2. Ад прыбытку галава не баліць – 1 бал.

 

1. Без працы не будзе шчасця – 2 балы.

2. Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш – 1 бал.

 

1. Вочы страшацца, а рукі зробяць – 2 балы.

2. Гаспадарлівы не надта раскінецца – 1 бал.

 

1. Ганчар у чарапку есці варыць – 2 балы.

2. Запас бяды не чыніць – 1 бал.

 

1. Грошы круглыя, таму і коткія – 2 балы.

2. Грошы лік любяць – 1 бал.

 

1. Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак – 2 балы.

2. Калі б мог, то зоркі з неба збіраў бы – 1 бал.

 

1. І мыш есці не просіць – сама сабе наносіць – 2 балы.

2. Купіў – не згубіў – 1 бал.

 

1. Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш – 2 балы.

2. Па кропельцы – рэчка, па травінцы – копка, а па копцы – стог – 1 бал.

 

1. Пад ляжачы камень вада не бяжыць – 1 бал.

2. Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі – 1 бал.

 

1. Прыйшоў працаваць -- няма чаго часу каратаць – 2 балы.

2. Посціць і жывёла, калі гаспадар не мае – 1 бал.

 

1. Рупліваму і падушка падмагае – 2 балы.

2. Рубель з гроша паходзіць – 1 бал.

 

[1, стар. 96, 97, 98, 99, 100, 101, 102, 103, 104, 107, 112, 113, 114, 116]

 

Вынік:

11 балаў. Вы вельмі дбайны, беражлівы.

12 – 17 балаў. У вас ёсць дбайнасць, беражлівасць, яна часта напамінае вам пра сябе.

18 – 21 бал. У вас ёсць дбайнасць, беражлівасць. Яна зрэдку напамінае вам пра сябе.

22 балы. У вас няма дбайнасці, беражлівасці.

                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.