ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: Ужыванне і
правапіс дробавых лічэбнікаў паўтара
(паўтары), паўтараста.
Псіхалагічны настрой.
Пернік, гатунак,
Шматметровы --
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Успамінаем! Дробавыя лічэбнікі абазначаюць частку цэлага (пяць другіх) або цэлы лік
і яго частку (чатыры цэлыя і тры чацвёртыя).
Ствараем
праблемную сітуацыю.
• Пішам: паўтара дня, паўтара
кубка.
Чаму так?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Знаёмімся з правілам.
Запомніце! Дробавыя лічэбнікі паўтара і паўтараста ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду
[5, стар. 194, “Беларуская мова”].
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“паўтара” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Карыстючыся
даведкай, растлумачце правапіс канчаткаў у словах спалучэнняў.
У дапамогу: паўтара вядра – паўтара няшчасця.
Для даведкі. Лічэбнікі паўтара, паўтары ва ўсіх склонах маюць адну
форму, а назоўнікі, звязаныя з імі, ставяцца ў адзіночным ліку ў назоўным,
родным, вінавальным склонах, у множным ліку – у давальным, творным і месным
склонах [4, стар. 152, “Беларуская мова”].
Скорагаворкі.
Паўтара кіламетра. Колькі гэта будзе? (Аляксей Якімовіч).
А колькі будзе “паўтараста кіламетраў”? (Аляксей Якімовіч).
• Назавіце
лічэбнікі ў скорагаворках. Якія яны: простыя ці складаныя?
• Дайце
адказы на пытанні скорагаворак.
У дапамогу: паўтара кіламетра -- 1500 метраў, паўтараста кіламетраў – 150000
метраў.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Паўтара працэнта,
Паўтара рубля
І паўтара … (цэнта).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Паўтара працэнтамі,
Паўтара рублямі
І
паўтара … (цэнтамі).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Ствараем
праблемную сітуацыю.
• Пішам: паўтары капейкі.
Чаму так?
Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка
кемлівасці.
Знаёмімся з правілам.
Запомніце! Дробавы лічэбнік паўтары ўжываецца з назоўнікамі
жаночага роду [5, стар. 194, “Беларуская мова”].
[4, стар. 152,
“Беларуская мова”]
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Гадзіны, паўтары, паўтары. (Паўтары: паўтары гадзіны.)
• З назоўнікам якога роду ўжываецца лічэбнік?
Скорагаворка.
Паўтары нормы. Колькі гэта будзе? (Аляксей Якімовіч).
• Назавіце
лічэбнік у скорагаворцы. Які ён: просты ці складаны?
• Дайце
адказ на пытанне скорагаворкі.
У дапамогу: паўтары нормы -- 1, 5 нормы.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Паўтары гадзіны,
Паўтары карзіны,
Паўтары … (хвіліны).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Паўтары тонамі,
Паўтары
малінамі,
Паўтара … (вагонамі).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце лічэбнікі і растлумачце іх правапіс.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар ра, ры, потым напішыце беларускае слова “рыпець” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Што на ліпах растуць грошы
За паўтараста кіламетраў
Каля нашай вёскі.
Дайшлі пагалоскі,
Аляксей Якімовіч.
Адказ: 1 – 2, 2 – 4, 3 – 1, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце лічэбнік і дакажыце, што з назоўнікам “кіламетраў” ён
ужываецца правільна.
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “ні тое ні сёе, невядома што”.
-- Скажу табе праўду.
Паслухай, нябога.
Кепска ты спяваеш.
Выводзіш … .
• Назавіце
ў вершаваным тэксце лічэбнік. Што вы пра яго можаце сказаць, нагадаўшы тэму
ўрока?
• Раскрыйце
сэнс слова “нябога”. (Тут: чалавек, які выклікае спачуванне; бядак.)
[1, стар. 226, “Тлумачальны слоўнік”].
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: аратўап агоксдюл [2,
стар. 238, “Фразеалагічны слоўнік”].
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі,
запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба
Коласа.
--
Пастойце ж трошкі, пачакайце,
А
вось вам крэселца, сядайце! –
З
стала ён выняў ліст-паперу,
І
ўсю пісарскую манеру
Ён
перад дзядзькам выяўляе:
--
З-за вуха ручку выц(е, я)гае,
Рукою водзіць, нібы піша,
І
трэ свой ло(п, б) ды носам чмыша.
Паразважаўшы
для прыкрасы,
Пайшоў выво(дз, д)іць выкрунтасы;
Уважна дзядзька пазірае,
У жмені
злот даўно трымае [3, стар. 240 -- 241, “Паэмы Я.
Коласа”].
Для даведкі:
дзядзька -- дзядзька Антось, ён – пісар, да якога звярнуўся дзядзька Антось з
просьбай.
• Падбярыце літаратурныя адпаведнікі да аўтарскіх
слоў “выцягае”, “чмыша”. (Выцягвае, чмыхае.)
• Раскрыйце сэнс выразу “выводзіць выкрунтасы”. (Выводзіць літары, пісаць словы.)
• Раскрыйце сэнс слова “злот”. (Грашовая адзінка, якая
хадзіла ў Заходняй Беларусі пры белапанскай Польшчы.)
• Выбраўшы
патрэбную літару, напішыце словамі: 1, 5 злот(а, у). (Паўтара злота.)
Адказы
на пытанні.
• З назоўнікамі якога роду ўжываюцца лічэбнікі паўтара (паўтары),
паўтараста?
• Якую форму ва ўсіх склонах маюць лічэбнікі паўтара
(паўтары)?
У якіх склонах ставяцца назоўнікі, звязаныя з імі?
Тэст.
• Назавіце лічэбнікі,
напісаныя правільна.
1. Паўтары нормы.
2. Паўтара нормы.
3. Паўтары сотні.
4. Паўтары тоны.
5. Паўтара месяца.
6. Паўтара года.
7. Паўтары месяца.
Адказ: 1, 3, 4, 5, 6.
Выкарыстаная
літаратура
1. Баханькоў,
А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я.
Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
3. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
4. Малажай, Г. М. і
інш. Беларуская мова : Падруч. для 6-га кл. шк. з рус. мовай навучання. /
Г. М. Малажай, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мн. : Нар. асвета, 1996.
-- 238 с., [4] л. іл.: іл.
5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш].
– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, снежань 2021 года, № 12.