Спорт. Правяраем веды, інтуіцыю.
Кіданне дыска. Рэкорды свету.
• Выберыце патрэбнае
(ва ўсіх заданнях).
1. Рэкорд
свету (мужчыны):
а) 73 метра
12 сантыметраў;
б) 76
метраў 60 сантыметраў;
в) 75
метраў 56 сантыметраў.
2. Год і
месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:
а) 2025,
красавік ;
б) 2023, ліпень;
в) 2024,
снежань.
3. Горад і
краіна, дзе быў устаноўлены рэкорд:
а) Будапешт, Венгрыя;
б) Аклахома,
ЗША;
в) Таронта,
Канада.
4. Спартсмен, які ўстанавіў
рэкорд (некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):
а) Міколас Алекна (Літва);
б) Віллі Краўзер (Аўстрыя);
в) Джэк
Сцівенсан (Іспанія).
5. Рэкорд свету (жанчыны):
а) 77
метраў 91 сантыметр;
б) 76
метраў 80 сантыметраў;
в) 75 метраў 63 сантыметры.
6. Год і месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:
а) 1988, 9
ліпеня;
б) 2000, 24
студзеня;
в) 2001, 28
красавіка.
7. Горад і краіна, дзе быў устаноўлены
рэкорд:
а) Лондан,
Вялікабрытанія;
б) Осла,
Нарвегія;
в) Нойбрандэнбург, Германія. так
8. Спартсменка, якая ўстанавіла
рэкорд (некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):
а) Габрыэла
Райнш (Германія);
б) Сафія
Іанеску (Румынія);
в) Канстанцыя Кузік (Аўстралія).
Адказы (выкарыстоўвайце
толькі для кантролю): 1 в. 2 а. 3 б. 4 а. 5 б. 6 а. 7 в. 8 а.
Залатое слова майго роду: блізніца – баразна, якую зрабілі ў час
пасадкі бульбы. Яна знаходзіцца непадалёку ад галоўнай, асноўнай баразны, так
як заставалася вольнае месца. Пра гэта гаворыць і частка слова “бліз-“
(блізка).
Не блытаць са словам “блізнюкі”
(дзеці адной маці, якія нарадзіліся разам).
Сінанімічныя словы: блізняты, двайняты.
Аднакаранёвыя словы: паблізу,
бліжэйшы, бліжні, блізшы, блізютка.