Паронімы шэрхнуць і шэршань?
Паронімы – гэта
словы адной часціны мовы. Яны маюць рознае значэнне. Па гучанні падобныя.
1. Знайдзіце памылку, выкліканую адсутнасцю дакладнасці, парушэннем логікі.
У якім сказе яна?
Шэрхнуць гучна загудзеў і сеў на галінку вішні.
Шэршань гучна загудзеў і сеў на галінку вішні.
2. Выберыце правільны адказ:
а) шэрхнуць – гэта дзеяслоў, дзеепрыслоўе;
б) шэршань – гэта прыназоўнік, назоўнік.
3. Растлумачце лексічнае значэнне слоў “шэршань”, “шэрхнуць”.
4. Перакладзіце слова “шершень” на рускую мову.
5. Пабудуйце словазлучэнне са словам “шэрхнуць”.
6. З якімі словамі рыфмуюцца “шэрхнуць” і “насякомае”?
Выберыце патрэбныя:
а) лічым;
б) звергнуць;
в) зычым;
г) невядомае;
д) пчала;
е) стала.
7. Падбярыце сінонімы да слоў
“насякомае” і “зычыць”.
8. Ці можа памяняць сваё значэнне слова “стала” ад месца націску?
9. Як вымаўляецца першы гук у словах “звергнуць” і “зычыць”?
10. Замест кропак устаўце прапушчанае слова.
Верш
Шэршань
небяспечны:
Джаліць балюча.
З ім не пагуляеш:
Нападзе ён … .
Аляксей Якімовіч
11. Назавіце першы гук у слове
“джаліць”. Якімі літарамі ён абазначаецца на пісьме?
12. Уставіўшы ў слова з пункта 6 адну літару, мы можам атрымаць новае --
дзеяслоў. Якое гэта слова?
13. Ці з’яўляюцца паронімамі словы “шэрхнуць” і “шэршань”?
Адказы
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1. У першым. 2. Дзеяслоў, назоўнік. 3.
Насякомае, падобнае да асы, але значна большае за яе; у час холаду скура іншы
раз пакрываецца густымі пупырышкамі, становіцца як гусіная. 4. Шершень. 5. Пашэрхла ад холаду. 6. Звергнуць,
невядомае. 7. Кузурка; жадаць. 8. Можа. Стала і стала. 9. Звергнуць
– мякка: [з’]; зычыць – цвёрда: [з]. 10.
Рашуча. 11. Джаліць -- [дж]. Літарамі д,
ж. 12. Пчала – пачала. 13. Не, так як
адносяцца да розных часцін мовы.