Праверка творчай сілы. “Адлёт жураўлёў”
Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне.
Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я
к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.
Эпітэтамі могуць быць
прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у
тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт велікан.
•
Якія эпітэты, на Вашу думку, трэба ўставіць у верш Якуба
Коласа “Адлёт жураўлёў”, каб было, як у аўтара?
Верш прыведзены ў
скарачэнні.
•
Выберыце адзін эпітэт з двух прапанаваных у дужках.
(Белыя, імклівыя) валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.
Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна –
Блізка, блізка восень,
(Дажджлівая, смутная) часіна.
У (высокім, бязмежным) небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
[1, с. 5 -- 6]
•
Да якіх слоў з вершаванага тэксту можна падабрць наступныя
сінонімы: воўна, зямля, шум, сумная, ляцяць?
Успамінаем! Сінонімы – аднолькавыя альбо
блізкія па значэнні словы.
Падказка.
Эпітэты з верша Якуба Коласа,
запісаныя не па парадку. Выкарыстоўвайце толькі для кантролю.
Яылеб, яантумс,
мынжемзяб.
Выкарыстаная літаратура
1. Колас, Я. Раніца ў нядзельку : вершы,
апавяданні, казкі / Якуб Колас. —Мінск : Беларусь, 1969. — 224 с.