Поиск по этому блогу

Лексічныя заданні “Правер сябе” (тэма “Каханне, дзеці, радня”)

 

Лексічныя заданні “Правер сябе” (тэма “Каханне, дзеці, радня”)

 

• Закончыце прыказкі, выкарыстаўшы падказку “Для даведкі”.

 

Пачатак прыказак, іх першая частка.

 

1. Ад дрэннага семя не чакай… .

2. Адзін другога… .

3. Адзін рукаў і той… .

4. Адной маткі дзеткі, ды… .

5. Арол курыцы… .

6. Барані, Божа, ад буры, агню і… .

7. Бацька не навучыў, то… .

8. Без агню пячэ, без нажа… .

9. Белы снег, ды не свет, добры зяць,… .

10. Гадка есці і… .

11. Гні дрэва, пакуль гнецца, вучы дзіцятка,… .

12. Даганяючы,… .

13. Дай яму волю, дык ён… .

14. Дзеўка не конь, збрую… .

15. Добрая жонка дом зберажэ, а… .

16. Жывуць, як… .

17. За мужыковай спіной,… .

18. З ліхім чалавекам і… .

19. І сава сваіх… .

20. На адным сонцы… .

21. Не вер жонцы дома, а… .

 

Для даведкі: заканчэнні прыказак, якія трэба падабраць да іх пачатку.

 

Ліхая рукавом растрасе;  кабыле ў дарозе; благой жонкі; добрага племя; пакуль слухаецца; як за сцяной; не роўныя; кот з сабакам; гадзіна векам; не нацалавацца; ды не сын; падзяру на дзяцей; людзі навучаць; рэжа; не пара; не пераважыць; не надзенеш; анучы сушылі; дзяцей хваліць; і дзве возьме; шкада кінуць;

 

Для кантролю (выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе).

 

6. … благой жонкі. 18. … гадзіна векам.  15. … ліхая рукавом растрасе. 11. … пакуль слухаецца. 7. … людзі навучаць. 1. … добрага племя. 4. … не роўныя. 8. … рэжа. 12. … не нацалавацца. 17. … як за сцяной. 21. … кабыле ў дарозе. 2. … не пераважыць. 5. … не пара. 9. … ды не сын. 20. … анучы сушылі. 16. … кот з сабакам. 3. … падзяру на дзяцей. 10. … шкада кінуць. 14. … не надзенеш. 19. … дзяцей хваліць. 13. … і дзве возьме.

          [ 1, стар. 75 -- 88, “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”]

        

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.   

                                                                                                  Склаў Аляксей Якімовіч