Гульня “Ад старту да фінішу разам з прыназоўнікам”
• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (назоўнікаў,
займеннікаў, лічэбнікаў і прыназоўнікаў) выбірайце толькі прыназоўнікі.
• Вось што прыназоўнік паведамляе пра сябе:
Я ў лічэбніка гасцюю
І ў займенніка бываю.
Да назоўніка-суседа
Вельмі часта забягаю.
Аляксей Якімовіч.
Напрыклад: праз.
Успамінаем!
Прыназоўнік адносіцца да
службовай часціны мовы. У словазлучэнні ён звязвае назоўнікі, займеннікі і
лічэбнікі ва ўскосным склоне з іншымі словамі.
• Словы, прапанаваныя для гульні.
Невытворны прыназоўнік
1. Пачатак, мой, пры, соты.
Вытворны прыназоўнік (утварыўся ад іншай часціны мовы)
2. Кожны, вакол, трыццаць,
стагоддзе.
Просты прыназоўнік (складаецца з аднаго слова)
3. Паўтара, плошча, сябе,
цераз.
Складаны прыназоўнік (утварыўся з двух слоў)
4. Рамонак, з-за, ваш,
мільённы.
Састаўны прыназоўнік (складаецца з некалькіх слоў)
5. У залежнасці ад, нічый, пяць
сёмых, раніца.
• Устаўце ў сказы патрэбныя прыназоўнікі з прапанаваных для гульні.
1. Непадалёку ад вёскі … дарозе
расла разгалістая груша-дзічка (Аляксей
Якімовіч). 2. З самай раніцы ў садзе
… вулея звінелі, кружыліся працавітыя пчолы (Аляксей Якімовіч). 3. Выскачыўшы з густых кустоў, … дарогу прабегла
стройная казуля (Аляксей Якімовіч).
4. … крайняй хаты выбеглі загарэлыя хлапчукі (Аляксей Якімовіч). 5. “Рашэнне буду прымаць … той сітуацыі, якая
складзецца”, -- крыху падумаўшы, вырашыў Сымон (Аляксей Якімовіч).
• Якія прыназоўнікі тут рыфмуюцца?
1. З назоўнікам барада
Рыфмуецца прыназоўнік д.. .
2. З назоўнікам сад
Рыфмуецца прыназоўнік п.. .
3. З назоўнікам лес
Рыфмуецца прыназоўнік б.. .
4. З назоўнікам бас
Рыфмуецца прыназоўнік у.. ч.. .
5. З назоўнікам дзед
Рыфмуецца прыназоўнік у.. .
6. З назоўнікам цана
Рыфмуецца прыназоўнік н..
н.. .
• Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 3, 2, 4, 2, 1.
• Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны
наадварот): ырп, локав, зарец, аз-з, да іцсанжелаз у.
• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю;
напісаны наадварот): ад, дап, зеб, сач у, делсу, ан ычязделгян.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч