Поиск по этому блогу

Дзеці без школы

Па старонках старых газет

Дзеці без школы

Дабрачыннае таварыства
                                                                              
Горад Слонім Гродзенскай губерні. Стараннем зубнога доктара Гольдбэрга ў нас стварылі суполку, каб дапамагаць бедным хлопцам, што вучацца ў школах. Запісалася ў гэтае таварыства 200 чалавек, і кожны плаціць па 1 рублю ў год. Ужо выдалі 400 рублёў для бедных хлопцаў на вопратку, кніжкі і г. д. Добра было б, каб у нас па мястэчках завялі такія суполкі. Бо некаторыя бедныя мужыкі не могуць пасылаць дзяцей у школу толькі таму, што няма як іх пракарміць.

Вучылішча не захацелі

У Кастровіцкай воласці Слонімскага павету Гродзенскай губерні налічваецца 8269 душ. Ёсць тут 5 сельскіх народных вучылішчаў і 2 царкоўныя школы. Сельскія школы поўна напханы вучнямі, але шмат дзяцей усё ж такі не маюць дзе вучыццца. Настаўнікі гэтых школ Яроцкі, Рамановіч, Ягаўдзік і пісар Грыц стараюцца, каб адкрыць школы яшчэ ў 6 вёсках. Мужыкі, здаецца, павінны былі б нічога не шкадаваць, каб адкрыць такую карысную рэч, як школа. Але выходзіць не так. Напрыклад, вёска Паўлавічы нічога не захацела ахвяраваць на школу, вёска Васілевічы не захацела даць дзесяціны зямлі  пад вучылішча для дзяцей. Хаця ў нас у Беларусі народны настаўнік і заціснены, як нідзе, усё ж настаўнікі хочуць зрабіць бібліятэку і чытальню для народа. Дапамажы, Божа!
                                                                                                 Берэбендзя.
                    Газета “Наша Ніва”, №№ 15, 18, 31 ліпеня 1908 года.