Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні - 1

 

Пазнайце імёны па іх значэнні

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Азначае добрая. спагадлівая. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Азначае чыстая, нявінная, бязгрэшная, без усялякіх заган. Прыйшло з грэчаскай мовы. Магло ўзнікнуць і ў лацінскай мове.

 

3. Азначае прыбірацца ў прыгожыя строі, аздабленні, упрыгожвацца. Старажытнаяўрэйскае імя.

 

Агнеса.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Ада.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Агата.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя тры аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя чацвёртая літара займае  20-е месца ў алфавіце.

Іншыя формы гэтага імя – Агапа, Агаф’я. Памяншальныя формы -- Аганя, Ганя, Ганька, Гапа, Гася.

 

У назву імя ўваходзіць галосная літара, якая абазначае гук [э].

У назве імя трэцяя літара займае 15-е месца ў алфавіце.

Іншая форма гэтага імя -- Агнія. Памяншальныя формы – Агна, Ага, Ганя, Агуся, Ася.

 

У назве імя галосных літар больш, чым зычных.

У назве імя другая літара займае 5-е месца ў алфавіце.

Іншыя формы гэтага імя – Адэлаіда, Адэля, Даша, Дэля.

             [1, с. 81 -- 82]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч