Поиск по этому блогу

Пшаніца – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Пшаніца – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Гляджу я на поле:

                                                       Пшаніца чаруе.

                                                       Да сонца імкнецца,

                                                       Ужо каласуе.

                                                             Аляксей Якімовіч

Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да назоўніка “пшаніца”.

Пшанічка, пшанічны, пшонішча.

 

Скорагаворка

 

Каля савы ўраджай каласавы  (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да прыметніка “каласавы”.

Каласаванне, каласістасць, колас, каласісты, каласавік, каласковы.

 

Заданні для дапытлівых.

 

1. Як вы разумееце значэнне слова “каласуе”?

2. Што звычайна нашы продкі пяклі на свята з пшанічнай мукі?

3. Як у народзе называюць грыбы, якія звычайна вырастаюць у лесе ў час каласавання?

4. Ці аднолькавае значэнне маюць словы “каласавы” і “каласальны”?

5. Ці можна да прыметніка каласавая падабраць назоўнік культура?

6. З якой мукі пякуць пшанічна-аржаны хлеб?

7. Падбярыце блізкае па значэнні слова да  прыметніка аржанішча.

8. Ці можна да назоўніка іржышча (аржанішча) падабраць прыметнік калючае?

9. Што такое “пшонішча”?

10. Назоўнік каласуе можна спалучыць

а) з прыназоўнікам і займеннікам са мной;

б) з прыслоўем даўно.

Выберыце патрэбнае.

11. Назоўнік каласіцца  можна спалучыць

а) з прыназоўнікам і назоўнікам пад ветрам;

б) з прыназоўнікам і назоўнікам у хаце.

Выберыце патрэбнае.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Ысалак еаравтс.

2. Ігаріп.

3. Іківасалак.

4. Еанзор.

5. Анжом.

6. Йянтыж і йанчінашп з.

7. Ачшыжрі.

8. Анжом.

9. Елоп еначінашп еатажз.

10. Онўад.

11. Мартев дап.


Колас пшаніцы


Колас жыта


Колас ячменю


Каласы аўса