Падбярыце патрэбнае. Абцас.
Каб правільна
вызначыць значэнне слова, падбярыце да яго іншае з двух, дадзеных у дужках.
1. Абсяг (шырокі, дажджлівы).
• Якім словам можна замяніць
назоўнік “абсяг”? Выберыце патрэбнае. (Стажок, прастор.)
Каля
рэчкі, на пагорку,
Узвялі нядаўна гмах.
Ён з апошняга паверха
Адкрывае нам абсяг.
Аляксей Якімовіч.
• У якім значэнні ўжываецца ў
вершаваным тэксце слова “гмах”?
2. Абцас (гліняны, цвёрды).
• Якім словам можна замяніць
назоўнік “абцас”? Выберыце
патрэбнае. (Каблук, падэшва.)
Крочу па асфальце.
Вымаўляе мой абцас
(Сябе хоча паказаць):
“Раз, раз, раз…”
Аляксей
Якімовіч.
• Падбярыце сінонім (блізкае
па значэнні слова) да дзеяслова “крочу”.
3. Абярэмак (травы, малака).
• Якім словам можна замяніць
назоўнік “абярэмак”? Выберыце
патрэбнае. (Ахапак, жменя.)
Патаўсцеў сланечнік,
Назапасіў семак.
Кажа тату верабейка:
“Вось каб узяць іх ў абярэмак!”
Аляксей Якімовіч.
• Падбярыце сінонім да слова
“кажа”.
4. Адзетак (з магазіна, з неба).
• Якім словам можна замяніць
назоўнік “адзетак”? Выберыце
патрэбнае. (Адзенне, гульня.)
Верабейка ў магазіне
Накупляў адзетак.
У яго, мае сябры,
У гняздзе
шмат дзетак.
Аляксей Якімовіч.
• Падбярыце сінонім да слова
“шмат”.
• Адказы, напісаныя наадварот
(выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1) ікорыш; ротсарп; мод. 2) ыдрёвц;
кулбак; уді. 3) ыварт; капаха; аццеатрявз. 4) анізагам з; еннезда; агонм.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч