Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам са складаназлучанымі сказамі з супраціўнымі злучнікамі”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам са складаназлучанымі сказамі з супраціўнымі злучнікамі”

                                                                                      

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Складаназлучаныя сказы з супраціўнымі злучнікамі”.

• Вось што паведамляюць часткі такіх складаназлучаных сказаў:

                                                     Злучнікі супраціўныя

                                                     У сказе нас злучаюць.

                                                     З намі пазнаёміцца

                                                     Вам дапамагаюць.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

У складаназлучаных сказах з супраціўнымі злучнікамі часткі сказаў звязаны супраціўнымі злучнікамі, да якіх адносяцца  а, але, ды (у значэнні”але”), затое, аднак, толькі, ж (жа), аж.

 

• Сказы, прапанаваныя для гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Складаназлучаны сказ са злучнікам а

 

1. Седзячы на траве, Сымон адпачываў(,) а бацька ўсё касіў (Аляксей Якімовіч). Бацька вярнуўся дамоў не днём, а ноччу (Аляксей Якімовіч).

 

Складаназлучаны сказ са злучнікам аднак

 

2. Сонца паўдня свяціла, аднак не нагрэла ваду ў азярыне (Аляксей Якімовіч). Здалёку заўважыўшы баравік, Алесь хацеў зрэзаць яго(,) аднак яго апярэдзіў малодшы брацік Міхасёк (Аляксей Якімовіч).

 

Складаназлучаны сказ са злучнікам толькі

 

3. Спіць змораная вёска(,) толькі салаўям не спіцца (Аляксей Якімовіч). Толькі я вырашыў пайсці дамоў (Аляксей Якімовіч).

 

• Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Апошняе слова складаназлучанага сказа  Яшчэ было цёпла, аднак адчуваўся подых зімы

          Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Хацеў падзівіцца на возера, аднак яго затулілі д.. .

         2. Апошняе слова складаназлучанага сказа Вёскі не стала, а назва засталася

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Самалёт сеў, а птушка ў.. .

         3. Апошняе слова складаназлучанага сказа Дзеці гулялі, а дарослыя побач сядзелі

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Чарніцы былі зялёныя, а суніцы п.. .                                                      

         4. Апошняе слова складаназлучанага сказа Хацеў перабегчы на той бок, ды кладачка зламалася                                      

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж сказа Хацеў выцягнуць шчупака, ды жылка п.. .                                                          

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): ымад, ясалянзу, ілепсап, ясалаврап.    

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч