Поиск по этому блогу

Тэст “Росачка”

 

Тэст “Росачка”

 

Вызначце, якому значэнню адпавядаюць прыведзеныя словы.

 

Расплюскацца, росачка, распараднік, расхамутаць, рассабачванне, растрынкацца, распасцірацца, рассупоніць, руканне, рассмаргнуць.

 

1. Той, хто любіць распараджацца.

 

2. Шырока раскінуцца; займаць што-небудзь.

 

3. Пра ваду, якая пакрыху выліваецца з вядра ў час хадзьбы; пачаць часта моргаць.

 

4. Разбэшчанасць.

 

5. Расцягнуць, развязаць вузел.

 

6. Развязаць супонь, якая сцягвае хамут; схіліць да вольнасцей у паводзінах, да свавольства.

 

7. Распачаць іграць няўмела.

 

8. Зняць хамут з каня; вызваліць ад непрыемнасцей, клопатаў.

 

9. Расінка.

 

10. Вітанне з поціскам рукі.

 

А д к а з ы (словы ў іх напісаны наадварот).

 

1. Кіндарапсар. 2. Аццаріцсапсар. 3. Аццаксюлпсар. 4. Еннавчабассар. 5. Ьцунграмссар. 6. Ьцінопуссар. 7. Аццакныртсар. 8. Ьцатумахсар. 9. Акчасор. 10. Еннакур.

       [1, с. 35 -- 59]

                                                             Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч

 

Выкарыстаная літаратура

 

Юрчанка Г. Ф. Народнае вытворнае слова : З гаворкі Мсціслаўшчыны. Р – Я. – Мн : Навука і тэхніка, 1985. – 336 с.