Поиск по этому блогу

Экспертыза “Падлетак і алкаголь”

 

Экспертыза “Падлетак і алкаголь”

 

Назавём яе Марыся. Яе сын вечарамі ідзе гуляць з сябрамі, а прыходзіць дамоў з пахам спіртнога. У адказ на заўвагу ці абурэнне маці апраўдваецца: кажа, што выпіў толькі піва, што яго п’юць у такім узросце ўсе яго знаёмыя, лічыць, што яно яму не нашкодзіць.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Ірына.

-- Марыся, часцей размаўляйце з Андрэем. Растлумачце яму, што піва, як і гарэлка, вядзе да хуткага алкагалізму, а віно разбурае арганізм, у прыватнасці, печань. Звяртайце яго ўвагу на алкаголікаў, якія жывуць у Вашым населеным пункце, каб ведаў, што і яго ў будучым можа чакаць падобны незайздросны лёс.

Эксперт Міхась.

-- Раней, у дасавецкі час, аматараў спіртнога можна было пералічыць на пальцах адной рукі. Людзям не было калі піць. Трэба было ўстаць рана-раненька, разам з сонцам, каб распачаць працу на гаспадарцы: касіць, араць зямлю, выконваць іншыя работы.

І Андрэя трэба прывучаць да працы, магчыма, на дачным участку. Няхай папацее, пралье пот, каб потым Вы, Марыся, не пралівалі горкія слёзы.

Эксперт Святлана.

-- Многія вучоныя лічаць, што каля сарака працэнтаў насельніцтва зямлі схільна да алкагалізму. Такія людзі не могуць кантраляваць сябе, звычайна напіваюцца да свінячага енку. Алкаголь ім супрацьпаказаны. Магчыма, і Андрэй адносіцца да дадзенай катэгорыі людзей. Яму няможна піць. Як я зразумела, ён выпівае пастаянна, сістэматычна, не прапускае ніводнага падобнага выпадку.

Эксперт Міхась.

-- Лічу, што кепскіх сяброў выбраў Андрэй. Я такіх за кіламетр абыходзіў бы. Парэкамендаваў бы яму знайсці добрую дзяўчыну і з ёю бавіць вольны час. Магчыма, разам яны знайдуць сваё шчасце.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?