Поиск по этому блогу

Б.. – лекавая расліна беларускага краю

 

Б.. – лекавая расліна беларускага краю

 

Уставіўшы прапушчаныя літары, вы прачытаеце назву лекавай расліны.

Падказка.

Прэпараты з яе лісцяў прымяняюць як мачагонны сродак.

Вось што яна паведамляе пра сябе:

Спеюць на палянцы

                                                     Ягадкі чырвоныя.

                                                     Ад сонца затуляюць

                                                     Лісцікі зялёныя.

                                                            Аляксей Якімовіч.

Падказка.

Гэта слова рыфмуецца з назоўнікам сініцы.

 

Каб даць правільны адказ, вам дапамогуць наступныя заданні.

1. Прачытайце словы. Вазьміце па адным складзе з кожнага і ўтварыце назву дадзенай расліны.

Цырата, прасніца, бруіцца, восень.

З а ў в а г а: адно слова тут лішняе, яго не трэба выкарыстоўваць.

Цырата – гэта

а) спецыяльная плёнка, якую засцілаюць на кухонны стол;

б) жаночае галаўное ўбранне.

Выберыце патрэбнае.

Прасніца – гэта

а) вялікая лаўка для сядзення;

б) драўлянае прыстасаванне, з дапамогай якога прадуць ніткі.

Бруіцца – значыць

а) там, дзе няроўнае дно, пераліваючыся, цячэ ручай;

б) раса свеціцца на сонцы.

 

2. Складзіце назву дадзенай расліны з першых літар наступных слоў.

Раздолле, імкліва, сцяг, броснець, увага, вусы, небарака, цапнуць.

З а ў в а г а: са слова “вусы” вазьміце апошнюю літару.

Падбярыце блізкія па значэнні словы да дзеясловаў броснець, цапнуць.

Падбярыце блізкія па значэнні словы да назоўніка небарака.

 

3. Закончыце прыказку, звязаную з тэмай прыроды.

Вясною дажджы не … .

 

Скорагаворка

 

На бугарку Барыс збіраў чырвоныя брусніцы (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): 1 а. 1б. 1а.

2. Ьценселп, ьціпахс, кадяб. 3. Яіншіл.

Лекавая расліна: ыцінсурб.