Праверка творчай сілы. “Ручэй”
Нагадаем! Эпітэт – гэта мастацкае азначэнне.
Ён звычайна адказвае на пытанне прыметніка: я
к і ? Напрыклад: брыльянцістая раса. Эпітэт брыльянцістая.
Эпітэтамі могуць быць
прыдаткі – азначэнні, выражаныя назоўнікамі. З азначаемым словам яны стаяць у
тым жа родзе, ліку і склоне. Напрыклад: дуб-велікан. Эпітэт велікан.
•
Якія эпітэты, на Вашу думку, трэба ўставіць у верш Якуба
Коласа “Ручэй”, каб было, як у аўтара?
Верш прыведзены ў
скарачэнні.
•
Выберыце адзін эпітэт з двух прапанаваных у дужках.
Між алешын,
кустоў,
Дзе пяе салавей,
І шуміць, і грыміць
(Бурлівы, срэбразвонны) ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
І глядзяцца кусты
(Пышным,
зялёным) верхам сваім.
І схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-(пястун, хлапчук),
(Гучным, добрым) смехам дрыжыць.
[1, с. 129]
•
Да якіх слоў з вершаванага тэксту можна падабрць наступныя
сінонімы: густым, зборкі, песта?
Успамінаем! Сінонімы – аднолькавыя альбо
блізкія па значэнні словы.
Для даведкі. Брыжы можна ўбачыць на адзенні,
іх яшчэ называюць скаладкамі, зробленымі ў форме веера.
Падказка.
Эпітэты з верша Якуба Коласа,
запісаныя не па парадку. Выкарыстоўвайце толькі для кантролю.
Ынновзарбэрс, мыншып,
нутсяп, мынчуг.
Выкарыстаная літаратура
1. Колас, Я. Раніца ў нядзельку : вершы,
апавяданні, казкі / Якуб Колас. —Мінск : Беларусь, 1969. — 224 с.