Поиск по этому блогу

МОЎНЫЯ ПАРАДЫ «КАЛІ ХОЧАЦЕ ВЕДАЦЬ…”

 

МОЎНЫЯ ПАРАДЫ «КАЛІ ХОЧАЦЕ ВЕДАЦЬ…”

 

1. У слове "каталажцы" напісанне зычнай літары не адпавядае вымаўленню. Каб праверыць, якую літару патрэбна пісаць, звярніцеся да слова ласкава (утварыце яго памяншальна-ласкальную форму).

Напрыклад: холад – халадок.

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы “каталажка” і “турма”? Як вы лічыце?

2. Выкарыстаўшы ўзор разважання, дакажыце, што пара слоў "святло азёр" --  словазлучэнне.

Узор разважання. Пара слоў вялікая радасць -- словазлучэнне. У ім галоўнае (радасць) і залежнае (вялікая) словы звязаны па сэнсе і граматычна.

3. Назавіце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- ужываецца працяжны, не выбухны гук... ([г]).

Напрыклад: голас.

4. У слове "матчын" пішам тч. А як вымаўляем?

Для даведкі: перад [ч] гук [т] вымаўляецца як [ч].

Назавіце падобныя словы.

5. Назавіце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі -- вымаўленне мяккага зычнага перад наступным мяккім зычным.

Напрыклад: пе[с']ня.

Адказы (словы напісаны наадварот, выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 2. Аццюялўя’з. 3. Ілбарг. 4. Ма[чч]ын; анычдапс. 5. Ецсачш.