Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Віцебшчына-1

 

Вывучаем родны край. Віцебшчына-1

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Віцебшчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) сем зычных літар і пяць галосных;

б) чатыры склады;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;

г) галосныя не паўтараюцца;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “банк”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. 

 


2. У назве гэтага горада:

 а) пяць зычных літар і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дваццаць другую літару алфавіта;

г) галосная паўтараецца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “раса”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..арыс.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. 

 


3. У назве гэтага горада:

 а) дзесяць зычных літар і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;      

г) ёсць гук, які абазначаецца на пісьме дзвюма літарамі;   

д) з яго літар можна пабудаваць слова “ніз”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам“ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..асіль.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. 

 




4. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і чатыры галосныя;

б) чатыры склады;

в) заканчваецца на шостую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “высокае”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “бок”;            

е) як назоўнік, адносіцца да ніякага роду, яго можна замяніць словам “яно”;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..аліна.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. 

 


Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): кснівздянхрев, ўалсраб, еакобылг, ычівокнашеб.

 

Залатое слова майго роду: спапярэшчыць  моцна стукнуць каго-небудзь чым-небудзь.

Думаецца, што частка слова –папяр- падказвае, што яна мае аднолькавае гучанне са словам «папярок» (пасярэдзіне, напрыклад: костка стала папярок горла або стаў папярок дарогі). Можа ўжывацца і ў іншым значэнні (напрыклад: гаварыць напапярок, пярэчыць – не пагаджацца з кімсьці, спрачацца з ім).

Аднакаранёвае слова: спапярэшчаны.