Поиск по этому блогу

Гульня "Абы зубы былі"

 

Лексічныя заданні “Правер сябе” (тэма “Здароўе, сіла”)

 

Закончыце прыказкі, выкарыстаўшы падказку “Для даведкі”.

 

Пачатак прыказак, іх першая частка.

 

1. Абы зубы, ...

2. Вала з’ядуць, ...

3. Абы рукі, ...

4. Есць за вала, ...

5. Дзе каша і аладка, ...

6. Здароўе лёгка страціць, ...

7. Кашаю больш зробіш, ...

8. І сабака ведае, ...

9. І на мулкім выспішся, ...

10. Калі ёсць хлеб і вада, ...

11. Каму што, ...

12. Не я хлеб нашу, ...

13. Папрацуй да поту, ...

14. Не бяда, ...

15. Не махай надта рукамі, ...

16. Рот невялікі, ...

17. Смачна было, ...

18. Усё забудзеш, ...

19. Хто борзда есць, ...

20. Што на полі зімуе, ...

 

Для даведкі: заканчэнні прыказак, якія трэба падабраць да іх пачатку.

 

Той борзда і робіць, а многа прымае, а галоднаму хлеб, што ў траўцы лекі ёсць, там будзе і грамадка, а зайцам закусяць, тое ў жываце не начуе, ды блізка дно, калі сілы брак, як сілаю, робіць за камара, то хлеб будзе,  што п’ецца вада, а хлеб мяне носіць, ды  цяжка набыць, то служба будзе, калі хлеба не здабудзеш, пад’ясі ў ахвоту, то не бяда, калі спаць хочацца.

 

Для кантролю (выкарыстоўвайце толькі, каб праверыць сябе).

 

19. …той борзда і робіць. 16. … а многа прымае. 11. … а галоднаму хлеб. 8. … што ў траўцы лекі ёсць. 5. … там будзе і грамадка. 2. … а зайцам закусяць. 20. … тое ў жываце не начуе. 17. … ды блізка дно. 15. … калі сілы брак. 7. … як сілаю. 4. … робіць за камара. 1. … то хлеб будзе. 14. … што п’ецца вада. 12. … а хлеб мяне носіць. 6. … ды цяжка набыць. 3. … то служба будзе. 18. … калі хлеба не здабудзеш. 13. … пад’ясі ў ахвоту. 10. … то не бяда. 9. … калі спаць хочацца.

   [1, стар. 174 -- 186, “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”]

        

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.