Поиск по этому блогу

Кансультацыя па беларускай мове (сувязь слоў у словазлучэнні)


Кансультацыя па беларускай мове (сувязь слоў у словазлучэнні)

 Перакладзіце з рускай мовы на беларускую. Вызначце від падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні.
У него больные почки, болеть ангиной. (Ён хворы на ныркі, хварэць на ангіну.)
Лекция по французскому языку, оценка по рисованию. (Лекцыя па французскай мове, адзнака па маляванні.)
Три брата, три моря. (Тры браты, тры моры.)
Для даведкі.
У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць у беларускай мове залежны назоўнік ужываецца ў форме В. скл. з прыназоўнікам на, у рускай мове – у форме В. скл. або Т. скл.
Назоўнікі лекцыя, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў М. скл. з прыназоўнікам па, у рускай мове – у форме Д. скл. з прыназоўнікам по.
У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры ўжываюцца з назоўнікамі  ў форме Н. скл. мн. л., у рускай мове – у форме Р. скл. адз. л.