Аляксей Якімовіч
Верш «Песенька»
(дадзены ў скарачэнні)
Цёмна за акном,
Вецер
пралятае,
Маці ля дачушкі
Песеньку спявае.
Люлі, люлі,
люлі…
Спі, кветка дарагая.
Цябе, маё дзіцятка,
Добры сон чакае.
Ён з табою сёння
Будзе начаваці.
Спадабалася яму
Тут, у нашай хаце.
Ён табе цудоўную
Казачку раскажа,
Зорачку дзівосную,
Як заснеш, пакажа.
Няхай
ззяе зорачка,
Шлях твой асвятляе.
Няхай мілай кветачцы
Сілы
прыбаўляе.
Няхай з табой шчасце
Заўжды разам крочыць,
Каб
злоснае вока
Не змагло сурочыць.
Цалкам верш надрукаваны ў
кнізе “Белакрылая птушка” (аповесці, вершы), якая ў лютым 2022 года выйшла ў
выдавецтве “Беларусь”.