Поиск по этому блогу

Адкіньце непатрэбнае. Вернасць і…

 

Адкіньце непатрэбнае.

Вернасць і…

 

Ёсць розныя рысы чалавечага характару. Людзі па-рознаму адносяцца да іх, некаторыя нават не заўважаюць, лічаць нормай свайго жыцця. А ці так гэта? Давайце падумаем, паразважаем, выконваючы некаторыя заданні.

• Прачытайце, якія могуць быць рысы нашага характару.

1. Вернасць.

2. Працавітасць.

3. Няздатнасць.

4. Гаспадарлівасць.

5. Кемлівасць.

6. Умельства.

7. Самахвальства.

 

• Прачытайце народныя прыказкі і прымаўкі. Якой рысе характару, з прыведзеных вышэй, адпавядае кожная з іх? Як вы лічыце?

А). Гаспадыня! Сем град – адзін бурак.

Б). Адным стрэлам сем качак забіў.

В). Гутарка гутаркай, ды за працу час!

Г). Ведае, на чым свет стаіць.

Д). Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш.

Е). Дзе сілаю не зробіш, то спосабам.

Ё). Іх і вадою не разальеш [1, стар. 89, 98, 100, 101, 103, 292, 325]. 

• Адкіньце тыя рысы характару, тыя заганы (кепскае), якія, на вашу думку, перашкаджаюць вам жыць. Пазбаўцеся ад іх.

 

Апусціўся на дно --

                                                     Не ўпадай у адчай.

                                                     Як муравей, карабкайся,

                                                     Наверх выпаўзай.

                                                                    Аляксей Якімовіч.

 

Скорагаворка

 

Дзе сілаю не зробіш, то спосабам  (Аляксей Якімовіч).

• Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

• Падбярыце блізкае па значэнні слова да назоўніка гутарка, дзеяслова карабкайся.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот) 3А, 7Б, 2В, 5Г, 6Е, 4Д, 1Ё.

Акроваг;  Ьзел.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.