Поиск по этому блогу

Экспертыза “Хлеб з плесенню”

 

Экспертыза “Хлеб з плесенню” 

                                                                                                            

Купіў у магазіне хлеб ва ўпакоўцы. На другі дзень распакаваў яго і заўважыў, што ён чэрствы, з плесенню. Асабліва ярка праявіла сябе плесень на наступны дзень: яна стала ўжо не белая, не сіваватая, а сіняватая. Хацеў звярнуцца ў магазін з прэтэнзіяй, але не збярог квіток, у якім пазначалася мая пакупка. Прыйшлося выкінуць гэты нез’едзены хлеб.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Ганна. Гэта наша сучаснае дзікунства. Нас часта кормяць нітратамі, хіміяй, асабліва шмат нітратаў у тых прадуктах, якія вырошчваюць у агародзе. Хімія і ў клубніцах, і ў агурках, і ў памідорах, якія мы купляем для сваіх дзяцей. Дзеля таго, каб атрымаць прыбытак, людзі не шкадуюць людзей: няшчасныя расліны пасыпаюць і паліваюць хіміяй без канца.

Эксперт Андрэй. Усё-ткі трэба было б табе звярнуцца ў магазін, напісаць заўвагу ў кнігу скаргаў.

Эксперт Алена. Сумняваюся, што ў магазіне далі б кнігу скаргаў. Як пакупнік без квітка мог бы даказаць, што купляў тут хлеб? Яго маглі б абвінаваціць у паклёпе.

Эксперт Марына. Даю такую параду. Абавязкова правярайце на ўпакоўцы тэрмін годнасці прадуктаў, асабліва калі бачыце, што хлеба на прылаўку няшмат. Прадаўцы вельмі часта хаваюць на складзе свежы хлеб, а выстаўляюць пратэрмінаваны, стараюцца хутчэй яго збыць, прадаць.

Эксперт Насця. Не кожны прачытае, што на ўпакоўцы напісана дробненькім шрыфтам. У такім выпадку патрабуйце кнігу скаргаў і пішыце заўвагу, правучыце нядбайных прадаўцоў.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?