Поиск по этому блогу

І жартам, і ўсур’ёз. Вярста

 

І жартам, і ўсур’ёз. Вярста

 

Як вы лічыце?

 

Вярста – гэта …

 

1) адзін бал, атрыманы на ўроку;

 

2) драпежная птушка;

 

3) старая мера даўжыні, роўная 1, 06 км;

 

4) лічэнне да ста;

 

5) новы тавар у магазіне;

 

6) дарожны слуп, які абазначае меру даўжыні;

 

7) доўгі нос у чалавека або жывёліны;

 

8) заяц вялікіх памераў.

 

9) стогадовая жанчына;

 

10) дубінка міліцыянера.

             [1, с. 79]           

 

Падказка.

                                 

Дадзены ключавыя словы з указаных тлумачэнняў, напісаныя наадварот: арем, пулс.

Паразважаем.

Што ці каго вам нагадвае слова вярста?

Якое новае беларускае слова можна скласці з літар, што ўваходзяць у слова вярста?

А калі дабавіць яшчэ адну літару?

Запішыце назоўнік вярста ў давальным і творным склоне, паставіўшы да яго пытанні чаму? чым?.

Які сказ можна скласці, выкарыстаўшы слова вярста?

Скорагаворка.

Верставыя слупы абазначаюць вёрсты.  

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

                                                                  Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч