Руска-беларускі слоўнік на
літару “Г”
Перакладзіце на беларускую мову.
1. Гадить.
2. Галантный.
3. Галиматья.
4.
Галстук.
5. Гасить.
6.
Гвоздь.
7. Где-либо.
8. Главарь.
9.
Глазёнки.
10.
Глодать.
11.
Глотнуть.
12. Глыба.
13.
Гнёт.
14.
Говор.
15.
Голенище.
16.
Головня.
17.
Голубой.
18.
Гордец.
19. Горсть.
20. Грамотность.
У ДАПАМОГУ.
Словы,
запісаныя па-беларуску. Выберыце патрэбныя для перакладу.
А) пісьменнасць; б) ганарлівец; в)
галавешка; г) гаворка, гамонка; гоман; д) камлыга, глыба; е) грызці;
ё) верхавод, завадатар; ж) цвік; з) гальштук; і) галантны, далікатны; й) жменя;
к) блакітны; л) халява; м) цяжар; прыгнёт, уціск; рубель; н) глынуць; у) вачаняты, вочкі; п) дзе-небудзь;
р) тушыць; с) лухта, бяссэнсіца, бязглуздзіца; т) гадзіць,
паскудзіць.
Ведайце!
Гаворка, гамонка – пра размову, гоман – гэта шум, гул.
Прыгнёт, уціск – калі-хтосьці пануе, гаспадарыць
над кім-небудзь, рубель – жэрдка, якою прыціскалі сена, салому, снапы, везучы
іх на возе.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 1 т. 2 і. 3 с. 4 з. 5 р. 6 ж. 7
п. 8 ё. 9 у. 10 е. 11 н. 12 д. 13 м. 14 г. 15 л. 16 в. 17 к. 18 б. 19 й. 20 а.
1. Выкарыстаўшы запісаныя гукі,
прачытайце слова:
[дз′] [э] -[н′] [э ] [б] [у] [ц′].
2. З двух прапанаваных у дужках
варыянтаў выберыце той, які падыходзіць да першага слова па сэнсе.
Гоман (соснаў, гараджан).
Пад цяжарам (надвор’я, лёсу).
Камлыга (вішняў, снегу).
3. З двух беларускіх слоў,
перакладзеных вамі, вазьміце па адным складзе і ўтварыце наступныя: палі, хаты, рука.
Скорагаворкі
Пагрузілі на воз сена і прыціснулі яго
рублём (Аляксей Якімовіч).
Бусел ведае, што ў жабы няма жмені (Аляксей Якімовіч).
• Паспрабуйце паўтарыць хутка і
выразна.
Верш
Без цвікоў не абысціся.
Цвікі нам дапамагаюць.
Калі ў дошкі забіваем,
То
надзейна іх трымаюць.
Аляксей Якімовіч.
Ведайце!
Гук [ц′] у словах “цвікоў”,
“абысціся” вымаўляецца мякка. Чаму так? Падумайце.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1.
Ьздубен-езд. 2. Ўансос; усёл; угенс. 3. Цевілранаг,
ьціздуксап; авялах, ытяначав; ьлебур, акроваг.