Поиск по этому блогу

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 6

Пазнайце імёны па іх значэнні -- 6

 

Тлумачым значэнні імёнаў.

 

1. Спачатку імя было мужчынскае, бо ўтворана ад імя міфічнага бога Зеўса, што ў родным склоне мае форму Зенас .Азначае дачка Зенаса, Зеўса. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

2. Азначае жыццялюбівая, жывучая. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

3. Утворана па аднайменнай назве грэчаскага горада. Прыйшло з грэчаскай мовы.

 

Інэса.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Зіна, Зінаіда.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

Зоя.

Якому значэнню яно адпавядае: 1, 2 ці 3?

Выберыце патрэбнае значэнне.

 

У дапамогу.

 

У назве імя дзве аднолькавыя галосныя літары.

У назве імя трэцяя літара займае 15-е месца ў алфавіце.

 

У назву імя ўваходзіць галосная літара, якая абазначае гукі [й′], [а].

У назве імя другая літара займае 16-е месца ў алфавіце.

 

У назве імя галосных літар больш, чым зычных.

У назве імя другая літара займае 15-е месца ў алфавіце.

             [1, с. 87]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.-папул. кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. Мн. : Юнацтва, 1992. – 271 с. : іл.

                                                         Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч